ГА "Мінскае роварнае таварыства" — развіццё роварнай інфраструктуры і роварнага руху ў Мінску і Мінскай вобласці

Нефармальныя сустрэчы членаў таварыства i ўсіх, хто падтрымлівае нас, адбываюцца кожную сераду а 19:00

Жадаеце далучыцца да нашых праектаў ці рэалізаваць сваю ідэю? Прыходзьце!

Велакухня «Гараж 38» — грамадская некамерцыйна веламайстэрня ў цэнтры горада. Падрабязней.

Навінкі мота- і велатэхнікі будуць прэзентаваныя ў Мінску ў красавіку на выставе MOTOVELOEXPO’15. Арганізатары рыхтуюць процьму прыемных сюрпрызаў і яскравую, дынамічную шоў-праграму.

Выставы «Мотавелаэкспа-2015» і «Актыўны адпачынак» пройдуць 9–11 красавіка ў мінскім Палацы спорту (пр. Пераможцаў, 4).

Афіцыйны сайт мерапрыемства — motoveloexpo.by.

Новинки мото- и велотехники будут представлены в Минске в апреле на выставке MOTOVELOEXPO'15.  Организаторы готовят массу приятных сюрпризов и яркую, динамичную шоу-программу.

Выставки «Мотовелоэкспо – 2015» и «Активный отдых» пройду 9 – 11 апреля в минском Дворце спорта (пр.Победителей,4).

Официальный сайт мероприятия www.motoveloexpo.by

У гэтую пятніцу (09.01.2015) з 18-30 да 20-00 Гараж 38 http://bikekitchen.by/ расхінае свае цёплыя абдымкі (так, у нас з'явілася печка) і будзе рады атрымаць у падарунак непатрэбныя ровары, дэталі, дэталькі і дэталечкі для праекта Добры Ровар! 
Прыходзь! Мы пачастуем печывам і гарбатай з сапраўднага самавара на яловых шышках!
+375 29 500 21 69
walkover91@gmail.com

У наступным годзе ў Менску будзе адчынена бескоштавая сістэма пракатаў ровараў "Добры ровар".

Добры Ровар (Байк кросiнг) - сістэма роварнага пракату, створаная на некамерцыйнай аснове, якая дазваляе арандаваць ровар на адной з роварных парковак, здзейсніць паездку і вярнуць ровар на адну з прапанаваных парковак, устаноўленых у гэтым жа горадзе. Падобныя праграмы паспяхова існуюць у многіх еўрапейскіх і паўночнаамерыканскіх гарадах.

Мы запрашаем далучыцца 25.12 на дранiк-пацi!

Мінскае роварнае таварыства сёння направіла каментары да Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця на перыяды 2015-2030 годы.

Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця - гэта дакумэнт, які распрацоўваецца міністэрства эканомікі. Па сутнасці, гэта дакумэнт дэкларыруе як будзе развіваца наша краіна ў наступныя 15 год, што падтрымліваць, а што не. Яго распрацоўка ідзе з прыняццем каментароў ад грамадскіх супольнасцей.

Добры зімовы дзень, сябры!

Хочам паведаміць вам пра тое, чым можна заняць сябе доўгімі зімовымі вечарамі. Нарэшце сталася тое, пра што так доўга казалі ды пісалі розныя людзі. Мы запускаем у тэставым рэжыме сэрвіс «Веласуцяжнік». У чым мэта гэтага праекта? Усё вельмі проста. Мы даўно хацелі і нарэшце прыдумалі магчымасць даць сябрам нашай арганізацыі звяртацца ад імя Таварыства ў разнастайныя інстанцыі. Хочаце бачыць скаргу, прапанову або падзяку ў выглядзе афіцыйнага ліста ад імя МРТ? Вам сюды!

У пятніцу, 12 снежня, на пляцоўцы Мінскага роварнага таварыства адбудзецца нефармальныя майстар-клас і дыскусія, прысвечаныя таму, як карыстацца роварам у зімовы сезон.

Час прыйшоў. Хутка на нашых вуліцах запануе сапраўдная зіма! І гэта не прычына, каб трымаць вашага двуколага сябра і самога сабе зажураным. Гэта час, калі роварам карыстацца магчыма. Зручна, бяспечна і з асалодай. Гэта час, калі на ровары можна ездзіць на працу, па справах ці нават катацца за горадам. Як гэта рабіць больш зручна, вы зможаце даведацца на нашай сустрэчы.

Тэмы майстар-класаў:

Subscribe to Новости Subscribe to Новые темы форума Subscribe to Комментарии форума