Як гэта было? Заканчэнне акцыі #30daysofbiking.

   

Сёлета акцыя #30daysofbiking карысталася вялікай папулярнасцю ў Беларусі:
— больш за 1000 зарэгістраваных удзельнікаў;
— 3 інфармацыйныя партнёры;
— 4 камерцыйныя партнёры, якія дапамаглі не толькі ў распаўсюдзе інфармацыі, але і аказалі матэрыяльную падтрымку;
— пачатак і фініш акцыі былі асветленыя тэлебачаннем.

У Мінск прыйшла вясна. Халодны і дажджліва-снежны красавік забываецца. Забываецца ўсё, акрамя тых, хто ўзяў на сябе абяцанні ў рамках акцыі "30 дзён на ровары" і ўвесь красавік ездзіў на ровары, не гледзячы на ўмовы надвор'я, стан ровара і прыцягальнасць утульнай канапы.

Гэтым годам акцыя карысталася вялікай папулярнасцю ў Беларусі:
– Больш за 1000 удзельнікаў;
– 3 інфармацыйныя партнёры;
– 4 камерцыйныя партнёры, якія аказалі дапамогу не толькі ў распаўсюдзе інфармацыі, але і матэрыяльную падтрымку;
– Пачатак і фініш акцыі былі асветлены тэлебачаннем.

 

Фінальнае мерапрыемства прайшло ва ўтульным новым кафэ "Гараж", куды 30 адважных чалавек, не спалохаўшыся ранішняй навальніцы, прыехалі з фінішнай пакатушкі. Там іх сустрэў Віталь Карпанаў, саліст групы "Дразды" і вядучы "Каробкі перадач" (БТ). Размясціўшыся ў зале з бясплатнымі гарачымі напоямі ад "Гаража", мы слухалі выдатную музыку і ўспаміналі, як для кожнага прайшла гэтая акцыя. Адсачыўшы самых актыўных удзельнікаў акцыі ў сацсетках, мы ўзнагародзілі іх граматамі і прыемнымі прызамі. Практычна кожны змог атрымаць прыемны падарунак, паўдзельнічаць ў конкурсах ці проста падзяліцца сваемі ўражаннямі.

 

Сябры, усе тыя, хто не змог быць 29 красавіка са намі ў кафэ, але ездзіў 30 дзён, мы захапляемся і ганарымся вамі! Дзякуй што вы выбіраеце актыўны і здаровы лад жыцця. Дзякуй, што вам не абыякавы горад!

Яшчэ раз больш дзякуй нашым сябрам і партнёрам!

poehali.net, veloby.net, otryv.by – за інфармацыйную падтрымку

Майстэрня "вело100" (velo100.by) – за прызы і падарункі

майстэрня "Круці Педалі" і пракат ровараў "ВелаДыска" – за арганізацыю прыгожага старту акцыі, за распаўсюд інфармацыі і друк spoke-card.

Кафэ "Гараж" – за кавы і ўтульны фініш акцыі

І адрасныя падзякі:
Lilu-Света, дзякуй за тваю веру, энергію і энтузіязм.
Улад і Ксюша, дзякуй, што вы так горача і асабіста хварэеце за веласіпеднае справу, ваш ўклад неацэнны.
Анастасія Косик, дзякуй за пільную цікавасць і аператыўную працу.
Ігар Папоў, дзякуй табе і тваёй камандзе за выдатную музыку і бязмежную душэўнасць.

P.S
Мы  на БТ у  "Каробке перадач" : выпуск ад  3.05.2015 з 6:22  http://www.tvr.by/televidenie/belarus-1/proekti-belarus-1/peredacha-korobka-peredach/ 

2015 год, May 6th

Scroll Up