Velasucyazhnik

   

Добры зімовы дзень, сябры!

Хочам паведаміць вам пра тое, чым можна заняць сябе доўгімі зімовымі вечарамі. Нарэшце сталася тое, пра што так доўга казалі ды пісалі розныя людзі. Мы запускаем у тэставым рэжыме сэрвіс «Веласуцяжнік». У чым мэта гэтага праекта? Усё вельмі проста. Мы даўно хацелі і нарэшце прыдумалі магчымасць даць сябрам нашай арганізацыі звяртацца ад імя Таварыства ў разнастайныя інстанцыі. Хочаце бачыць скаргу, прапанову або падзяку ў выглядзе афіцыйнага ліста ад імя МРТ? Вам сюды!

Добры зімовы дзень, сябры!

Хочам паведаміць вам пра тое, чым можна заняць сябе доўгімі зімовымі вечарамі. Нарэшце сталася тое, пра што так доўга казалі ды пісалі розныя людзі. Мы запускаем у тэставым рэжыме сэрвіс «Velasucyazhnik». У чым мэта гэтага праекта? Усё вельмі проста. Мы даўно хацелі і нарэшце прыдумалі магчымасць даць сябрам нашай арганізацыі звяртацца ад імя Таварыства ў разнастайныя інстанцыі. Хочаце бачыць скаргу, прапанову або падзяку ў выглядзе афіцыйнага ліста ад імя МРТ? Вам сюды!

Проста напішыце свой зварот у адмысловым раздзеле, выберыце меркаванага адрасата і націсніце кнопку. Далей нябачныя і непасціжныя спружыны нашай супольнасці адрэагуюць і, верагодна, адправяць яго на патрэбны адрас. А праз некаторы час, прадугледжаны некаторым заканадаўствам, мы атрымаем адказ і апублікуем скан на сайце. Зацікавіліся? Бярыце ўдзел!

2014 год, December 6th

Scroll Up