Велапрагулка з дыпламатамі дзеля абароны клімату і наваколля

   

У Еўрапейскі дзень кліматычнай дыпламатыі, 17 чэрвеня 2015 года, у Лошыцкім парку пройдзе велапрагулка з прадстаўнікамі дыпламатычных місій ды Еўрапейскай камісіі.

У Еўрапейскі дзень кліматычнай дыпламатыі, 17 чэрвеня 2015 года, у Лошыцкім парку пройдзе велапрагулка з прадстаўнікамі дыпламатычных місій ды Еўрапейскай камісіі.

Падчас мерапрыемства адбудзецца гутарка пра клімат і абарону наваколля з прадстаўнікамі розных пасольстваў, а таксама невялікая велаэкскурсія па самім парку. 

Арганізатары велапрагулкі: Пасольства Францыі супольна з Прадстаўніцтвам Еўрапейскай камісіі ў Мінску і пасольствамі краін Еўрапейскага Саюзу пры падтрымцы сеткі рэстарацый «Шакаладная карта», кампаніі «Ізалайф-экспарт», майстэрні велаэкскурсій «Менскі велашпацыр» і радыёстанцыі «Радыюс FM». Мінскае роварнае таварыства таксама ўнесла пасільную дапамогу. Ад нас у велапрагулцы возьме ўдзел старшыня МРТ Яўген Харужы. 

Гэтай падзеяй арганізатары хочуць звярнуць увагу грамадскасці да праблемы забруджання наваколля і кліматычных зменаў. Да канца 2015 года Пасольства Францыі ў Мінску плануе правесці яшчэ некалькі мерапрыемстваў, прысвечаных клімату, наваколлю і ўстойліваму развіццю. 

Гэтая падзея ўпісваецца ў календар мерапрыемстваў, прысвечаных клімату, наваколлю і ўстойліваму развіццю, якія Пасольства Францыі ў Мінску плануе правесці да канца 2015 года: 

  • Цяпер праходзіць фотаконкурс «Мой кадр у абарону прыроды».
  • З 24 да 26 чэрвеня ў БДУ пройдзе Летні ўніверсітэт, галоўнай тэмай якога стане міжнароднае права стасоўна наваколля.
  • На верасень запланаваныя мерапрыемствы вакол біягастраноміі, конкурс малюнкаў «­Мая экалагічная афіша» ды інтэлектуальная віктарына.
  • У кастрычніку пройдзе канферэнцыя па праблемах клімату з удзелам адмыслоўцаў у экалагічным праве і пытаннях глабальнага пацяплення. 
  • У снежні 2015 года, падчас правядзення ў Паржы канферэнцыі COP21, у Мінску пройдзе тыдзень кіно пра наваколле.

2015 год, June 16th

Scroll Up