Вакансія ў МРТ. PR-спецыяліст

   

Сябры, мы перш за ўсё шукаем раўнацэннага члена каманды, гатовага да самастойнага плавання, адказнасці, гатовага на 30 месяцаў «захварэць» на ровар. Мэта нашай супольнай працы — стварэнне іміджу арганізацыі і папулярызацыя роварнага руху ў Беларусі.

 

У рамках праекта «Развіццё роварнага руху ў інтарэсах грамадскасці Рэспублікі Беларусь» каманда грамадскага абʼяднання «Мінскае роварнае таварыства» шукае новых супрацоўнікаў. Праект рэалізуецца ГА «Мінскае роварнае таварыства» і ўстановай «Цэнтр экалагічных рашэнняў» пры падтрымцы Еўрапейскага Саюза. Тэрмін рэалізацыі — 30 месяцаў. 

Вакансія — «PR-спецыяліст»

Сябры, мы перш за ўсё шукаем раўнацэннага члена каманды, гатовага да самастойнага плавання, адказнасці, гатовага на 30 месяцаў «захварэць» на ровар. Мэта нашай супольнай працы — стварэнне іміджу арганізацыі і папулярызацыя роварнага руху ў Беларусі.

Вашыя рэзюмэ і пытанні чакаем на адрас olga@bike.org.by.  Вакансія адкрыта да 20 сакавіка.

Што мы шукаем у будучым калегу:

  • уменне пісаць разнапланавыя тэксты: прэс-рэлізы, рэкламныя матэрыялы, артыкулы, справаздачы, пасты для сацыяльных сетак
  • схільнасць да рэдактарскай работы і фанатычная пісьменнасць
  • свабоднае валоданне англійскай, рускай, беларускай мовамі
  • жывы розум — уменне разумець патрэбы рознай мэтавай аўдыторыі: веданне, як працаваць з бізнесам, дзяржавай, грамадствам
  • паважлівае стаўленне да «зялёных» каштоўнасцяў
  • гатовасць ездзіць на ровары, паасобна збіраць смецце, працаваць у нетрадыцыйны працоўны час
  • прафесійныя навыкі: веданне прынцыпаў і тэхналогій PR, маркетынгу і рэкламы
  • досвед арганізацыі PR-мерапрыемстваў

Вітаецца: валоданне графічнымі рэдактарамі, любоў да фатаграфіі, відэамантажу, валоданне прыёмамі аратарскага мастацтва і рыторыкі. Асабістая прывабнасць і прэзентабельны знешні выгляд. Вялікая база сваіх асабістых сувязяў і кантактаў у сацыяльнай, камерцыйнай сферах

Мы прапануем:

  • працу над праектам, які змяняе аблічча нашай краіны, годныя мэты і магчымасць засынаць з пачуццём, што дзень быў пражыты не дарма
  • вялікае поле для рэалізацыі самых амбітных планаў
  • не офіс, а «хатка з агародам» у 10 хвілінах ад плошчы Якуба Коласа і плошчы Перамогі з неверагодна жывой прасторай з крэатыўных, добрых і таленавітых людзей. Будзе цесна, шумна, шалёна, але дакладна не нудна
  • лаяльны працоўны графік, магчыма дыстанцыйная работа
  • вялікія магчымасці асабістага росту і навучання ў Беларусі і за яе межамі
  • афіцыйнае працаўладкаванне
  • 40-гадзінная занятасць на тыдзень

2017, March 7th

Scroll Up