У падарожжы ты свабодны: Вялікі свет Клода Мартале

   

Швейцарац Клод Мартале (Claude Marthaler) – адзін з самых славутых велападарожнікаў сучаснасці, чалавек, які накруціў на колы свайго ровара ўжо больш за 120 000 км, аб’ехаў Еўропу, Азію, Афрыку, Амерыку. Так сталася, што некаторы час таму ён завітаў у Мінск, і мы, безумоўна, не маглі не скарыстацца магчымасцю пагаманіць з ім пра філасофію далёкіх падарожжаў, пра жыццё на колах і асаблівасці велатурызма.

Швейцарац Клод Мартале (Claude Marthaler) адзін з самых славутых велападарожнікаў сучаснасці, чалавек, які накруціў on the колы свайго ровара ўжо больш за 120 000 км, абехаў Еўропу, Азію, Афрыку, Амерыку. So сталася, што некаторы час таму ён завітаў у Мінск, і мы, безумоўна, not маглі not скарыстацца магчымасцю пагаманіць з ім пра філасофію далёкіх падарожжаў, пра жыццё on the колах і асаблівасці велатурызма.

 

Клод, ці не цяжка знаходзіцца такі працяглы час так далёка ад дома?

Ну, зараз падарожжа ў мяне кароткае, таму асаблівых праблемаў няма. Але калі яно цягнецца дольш, то тут ужо, безумоўна, цяжэй. Праўда, у падарожжы час асабліва не адчуваецца. Разумееш, што ён праходзіць, толькі калі прыходзіць дзень народзінаў альбо Новы год. А калі я, напрыклад, падарожнічаў па Афрыцы, то адчуць час было амаль немагчыма – два гады цягнулася лета!

Увогуле, зараз усё лягчэй, ёсць скайп і праз яго можна звязацца з бацькамі, з дзяўчынай. Ды й увогуле, у падарожжы я не адчуваю, што трэба вярнуцца дамоў. Наадварот, калі знаходжуся дома, мяне пастаянна цягне ў дарогу. Не абавязкова на год, але хаця б на выходныя ці на які тыдзень выязжаю. Мне здаецца, што маім бацькам і маёй дзяўчыне цяжэй чакаць мяне, бо яны сядзяць на адным месцы і для іх час цячэ павольней.

Зрэшты, адчуванне часу ў мяне пастаянна змяняецца, бо ў жыцці няма нейкага канкрэтнага раскладу, я не павінен рабіць штосьці дзень у дзень. Прычым гэта можа падацца парадаксальным, але часам цяжэй не мець такога раскладу і штодзённых абавязкаў, чым мець. Калі ты жывеш па раскладзе – жыць становіцца прасцей, ты заўсёды ведаеш, што будзеш рабіць заўтра, паслязаўтра, праз тыдзень, можаш нешта спланаваць. А калі такога няма, перыядычна ловіш сябе на думцы, што не ведаеш, дзе ты знаходзішся, што трэба рабіць. Але ў гэтым і прывабнасць.

Вольны час – адно з найвялікшых багаццяў, якое мае чалавек. Час увогуле самае вялікае багацце. Шмат людзей мае грошы, але пры гэтым яны не маюць вось гэтага галоўнага багацця. Здаецца, яны маглі б спыніцца, не губляць час на сустрэчы, дамовы, перамовы, а проста пачаць жыць, ды толькі не робяць гэтага. А ў падарожжы ты свабодны.

Часта ў мяне пытаюцца, дзе я бяру грошы на падарожжы. Дык вось так атрымалася, што я нарадзіўся ў Швейцарыі, багатай краіне. Па швейцарскіх стандартах я знаходжуся ў сярэднім класе, але, напрыклад, па мерках Беларусі я маю добры даход. І гэтым я карыстаюся. Ніхто не можа вырашыць, дзе нарадзіцца, але жыццё ад гэтага, безумоўна, залежыць.

Зрэшты, паняцці свабоды, дабрабыту вызначаюцца культурай кожнай краіны. І гэтыя паняцці вельмі розняцца, напрыклад, у Індыі, Беларусі і Швейцарыі.

 

Добра, а цяпер адкажы, калі ласка, on the пытанне, якое, думаю, зацікавіць аматараў велападарожжаў: on the якім ровары і з якім рыштункам трэба скіроўвацца ў доўгую паездку?

Па-першае, рама павінна быць адпаведнага для кожнага чалавека памеру, павінна быць камфортная пасадка. Гэта зразумела, бо на ровары праводзіш шмат часу. Ні ў якім выпадку рама не павінна быць карбонавая ці алюмініевая – толькі сталёвая. Карбон крышыцца і рамонту не падлягае, алюміній можна зварыць, але гэта цяжка, таму не паўсюль магчыма.

Рама для падарожнага ровара можа быць даўжэй, чым, напрыклад, у шосавага ці МТВ, бо для яго не важная магчымасць хуткіх і рэзкіх манёўраў. Колы лепш мець 26. Гэта, так бы мовіць, сусветны падарожны стандарт. Справа ў тым, што такі памер колаў самы папулярны ў свеце, і паўсюль можна знайсці ім замену, запчасткі. З іншымі памерамі ўжо могуць быць праблемы. Ды і з меншым колам і меншым перадатачным чыслом можна ехаць плаўней і дольш.

Сістэму лепш мець МТВ, а не шосавую. Маленькая пярэдняя зорачка (адна з іх) і максімальна вялікая колькасць зорачак ззаду. Мінімум пяць, лепш шэсць, а яшчэ лепш – дзевяць. Тады можна падабраць перадачы так, каб заўсёды быў даволі высокі каданс і не было нагрузкі на калені. Іх, зразумела, трэба берагчы, бо замяніць немагчыма.

Любыя часткі багажніка не павінны быць алюмініевыя – часта ламаюцца. Сядло, якое мне здаецца найлепшым – скураное, фірмы "Brooks”. Праўда, калі яно новае, то занадта цвёрдае, і трэба праехаць на ім 2-3 тысячы кіламетраў, каб яно памягчэла і прыцёрлася. Дарэчы, дзюркі ў сядле быць не павінна – гэта шкодзіць як мужчынам, так і жанчынам.

Перад доўгім падарожжам вельмі добра праверыць ровар і рыштунак у кароткай – на тыдзень-два – паездцы, каб зразумець, ці ўсё нармальна падрыхтавана, ці лёгка рамантаваць. Ды й увогуле, калі ты любіш ровар, то любіш яго як чалавека – заўсёды пра яго клапоцішся.

Ровар з багажом у мяне зараз важыць 60 кг. Калі выязжаў, было 80 кг, але я ўжо параздаваў шмат кніг, ад нечага пазбавіўся. Вага самога ровара – 18 кг.

 

Ёсць думка, што ўвесь багаж павінен быць on the багажніку ззадутады лягчэй яго пераносіць пры неабходнасці. А што ты мяркуеш on the гэты конт?

 

На задняе кола і так ідзе вялікая нагрузка, таму багаж лепш размеркаваць. У мяне ззаду велаштаны і вялікая сумка, і дзве саквы наперадзе. Чым большы груз наперадзе, тым больш ровар робіцца збалансаваным. Трэба хіба што прытрымлівацца аднаго правіла: багаж наперадзе павінен знаходзіцца максімальна нізка, каб ровар быў устойлівым. Калі мы з маёй дзяўчынай ездзілі па Афрыцы, у мяне нават было два камплекты сакваў наперадзе.

Ёсць шмат тыпаў багажнага рыштунку ад розных фірмаў, але я карыстаюся прадукцыяй фірмы “Ortlieb”. Яна вельмі трывалая, надзейная, непрамакаемая і простая. Дэвіз гэтай фірмы – “Рабі проста і надзейна”. Для падарожніка чым складаней тэхналогія, тым горш. Напрыклад, замкі ў саквах праз некаторы час ламаюцца. А ў маіх сакваў замкоў няма – закруціў верх, зацягнуў стужку, і ўсё. Можна дзесяць тысяч разоў зашпіліць – расшпіліць, і з імі нічога не будзе.

Прынцым “чым складаней, тым горш” падыходзіць да ўсяго. Складаныя запчасткі складана знайсці, складаны ровар складана рамантуецца і г.д.

Што да адзення, то яно вельмі залежыць ад таго, дзе ты і ў якую пару едзеш. Напрыклад, у Афрыцы можна і не мець запаснога адзення – увечары памыў, да раніцы высахла, можна ехаць далей. Праўда, менавіта з “памыў” там узнікаюць праблемы. Пустыня, вады няма. Мне даводзілася па некалькі тыдняў не мыцца, не мыць адзенне, нават былі праблемы са скурай. Роварныя шорты, як вядома, сінтэтычныя, і толькі ў чыстых скура нармальна дыхае. Даводзілася нават прымаць антыбіётыкі, каб пазбегнуць заражэнняў. Узімку, зразумела, адзення трэба больш. Пальчаткі, шапка, цёплая бялізна і шкарпэткі.

Зразумела, заўсёды трэба мець з сабой інструменты і запчасткі. Раней у мяне было шмат запчастак і мала інструментаў, цяпер – наадварот. Заўсёды маю з сабой камеру, спіцы, запасную карэтку. Вядома, што пры падарожжы па Еўропе можна і не мець шмат, бо паўсюль можна падрамантавацца, купіць неабходнае. Але ў Азіі трэба вазіць з сабой усё, што можа некалі спатрэбіцца. Ратуе сітуацыю тое, што ў мяне адзін са спонсараў – швейцарскі філіял службы дастаўкі DHL. Даволі шмат запчастак пры іх дапамозе мне дасылалі ў розныя краіны. Падчас майго першага падарожжа я не меў гэтай падтрымкі, было даволі цяжка. Даводзілася чакаць па некалькі дзён, нават аднойчы больш за тыдзень правёў у Бамбеі ў чаканні запчастак. Можна было купіць на месцы, але – толькі індыйскія. З імі выпраўляцца ў падарожжа было рызыкоўна, давялося замаўляць швейцарскія. Затое цяпер у мяне ёсць нават свой лагістык, які фарміруе пасылкі, кладзе туды шакалад, лісты. І хаця ў мяне ў DHL неабмежаваня бясплатная перасылка, я імкнуся гэтым не злоўжываць.

А яшчэ ў мяне ёсць маленькая печка, якая працуе на бензіне і салярцы. Гэтае паліва паўсюль лёгка знайсці, а сама печка добра грэе і лёгка рамантуецца.

 

І апошняе пытанне: Клод, як доўга яшчэ ты плануеш падарожнічаць па свеце?

Як доўга? Ды пакуль жывы!

 

З Клодам гутарыў Ігар Скрыпка пры ласкавай дапамозе Міхаіла “Мішуткі” Алейніка.

Сайт Клода: http://yaksite.org

2011 год, October 6th

Scroll Up