At Grodno, chynoўnikі s kamіteta of natural resources and akhovy navakolnaga asyroddzya prisluhalyya da ravarystau

   

На круглым стале па пытаннях развіцця роварнай інфраструктуры ў Гродна адбыўся канструктыўны дыялог паміж раварыстамі і чыноўнікамі, якія займаюцца аховай прыроды і развіццём турызму ў гарадзенскім рэгіёне.

На круглым стале па пытаннях развіцця роварнай інфраструктуры ў Гродна адбыўся канструктыўны дыялог паміж раварыстамі і чыноўнікамі, якія займаюцца аховай прыроды і развіццём турызму ў гарадзенскім рэгіёне.

Не сакрэт, што з роварнай інфраструктурай, не толькі ў Гродна, але і агулам у Беларусі, існуюць праблемы, піша "Твой стыль". Гэта і адсутнасць веладарожак, і вышыня бардзюр, якая не адпавядае стандартам, прынятым яшчэ ў 1997 годзе, адсутнасць зручных парковак і месц, дзе можна пакінуць ровар.

Існуе ўкаранелы стэрэатып, што ровар гэта сродак адпачынку, прыдатны для таго, каб выехаць на прыроду.  Аднак гэта не адпавядае рэчаіснасці, бо ровар у горадзе – паўнавартасны сродак перамяшчэння. Для якога, на жаль, не знаходзіцца адпаведнага месца. З развіццём веларуху ў нашай краіне ў гэтым напрамку ёсць пэўныя зрухі ў лепшы бок, але працы яшчэ шмат.

Намесніца старшыні Гарадзенскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага ассяроддзя Святлана Дзмітрыева зазначае:

“У нашым жыцці прысутнічаюць экалагічныя праблемы. Каб іх вырашаць, яны павінны мець асабісты характар. Калі экалагічныя праблемы будуць тычыцца кожнага, калі мы гэта адчуем, калі мы будзем імкнуцца ўнесці свой уклад ў іх вырашэнне, тады ад гэтага выйграюць усе. Развіццё роварнай інфраструктуры – адна з такіх  экалагічных праблем”.

Пытанне веласцежак вельмі актуальнае для нашага горада, бо з кожным годам колькасць раварыстаў расце. Адначасова яно і вельмі складанае, бо горад мае старую планіроўку вуліц у якой цяжка развярнуцца. Аднак рабіць перамяшчэнне зручным можна на ўзроўні праектавання новых спальных мікрараёнаў. Напрыклад, у новабудоўлях раёна Паўднёвы 6-7, такія сцежкі запланаваны. Гэтага, дарэчы, не робіцца ў Мінску.

Сталічным вопытам развіцця веларуху падзяліўся Яўген Харужы, старшыня ГА “Мінскае роварнае таварыства”, зазначыўшы, што ў сталіцы актыўна карыстаюцца роварамі каля пяці тысяч гараджан і вялікім прарывам было там стварэнне роварнай сцежкі працягласцю 26 кіламетраў уздоўж ракі Свіслач.

Асаблівую цікавасць у прысутных выклікаў пагляд Джона Росмэна з фонда “Экалагічны транспарт” на развіццё бясплатных аўтамабільных парковак. У еўрапейскіх гарадах ужо даўно цэнтральныя раёны цалкам абсталяваны платнымі паркоўкамі. Гэта прымушае гараджан выбіраць больш экалагічны і эканамічны транспарт. Напрыклад, ровар. Калі ж паркоўкі бясплатныя, як у нас, то гэта вельмі перашкаджае веласіпедызацыі гарадоў. Да гэтага няма стымулу, а старыя вузкія вулкі забіты аўтамабілямі, якія займаюць не толькі  праезджую частку, але і ходнікі.

Шмат на круглым стале гучала пра еўрапейскі вопыт прыстасавання гарадскога асяроддзя да патрэбаў раварыстаў, якіх там значна больш, чым у нас. Напрыклад, у Нідэрландах трэцяя частка (!) перамяшчэння па горадзе адбываецца на роварах. Еўрапейскія сталіцы ўжо даўно лічацца флагманамі веларуху. Нават гарады са старой забудовай маюць дастаткова зручныя роварныя шляхі і распрацаваную роварную інфрастурктуру. Гэты шматгадовы вопыт можна выкарыстаць як аснову ды прыстасаваць да нашых умоваў.

Што тычыцца велатурызма, то ва ўрочышчы Пышкі ў наступным годзе плануецца зрабіць турыстычна-роварны маршрут даўжынёй каля 20 кіламетраў. Яго праект быў прадстаўлены на круглым стале.

Прадстаўніца гарадзенскай роварнай ініцыятывы Юля Каляда расказала пра стварэнне інтэрактыўнай мапы велапарковак:

“У нас у горадзе існуе 21 велапаркоўка, а для зручнасці раварыстаў патрэбна яшчэ каля сотні. Найбольш не хапае іх каля будынкаў арганізацый, аптэк, банкаў, дзіцячых садкоў. Мы напісалі 80 лістоў у розныя арганізацыі, каля сядзіб якіх мы б хацелі бачыць паркоўкі, і атрымалі шэсць адказаў. Яшчэ адзін ліст з апісаннем праблемы быў адпраўлены ў гарвыканкам, мы ў ім прапанавалі паставіць велапаркоўку таксама каля галоўнага будынка горада. Чакаем адказу”.

Удзельнікі круглага стала сышліся ў адным: тое, што на гарадскім узроўні падымаецца пытанне развіцця роварнай  інфрастуркутры – гэта вялікі крок у асэнсаванні праблем і перспектыва далейшага шляху да сумеснага іх вырашэння. Па выніках было вырашына зрабіць сваеасаблівы ліст-рэзалюцыю, дзе будуць прапісаны вынікі мерапрыемста і планы на далейшее супрацоўніцтва.

2012 год, November 26th

Scroll Up