Скажам не «начным стэлсам»!

   

Прачытай і зрабі рэпост свайму сябру-раварысту!

«Начныя стэлсы» — гэта не ўладальнікі расійскіх ровараў «Стэлс», а тыя з нас, хто забываецца на такую неабходную рэч, як ліхтарык на ровары. А вечары асеннія — цёмныя. 

Усім нам, раварыстам ды й пешаходам, «начныя стэлсы» ўжо добра так надакучылі. 

 

Каб не стаць «начным стэлсам», дастаткова пяці простых крокаў:

  1. Набыць пярэдні ліхтарык на ровар. Кошт — ад 150-200 тысяч. Невялічкія лямпачкі-«светлякі» — і яшчэ танней. 
  2. Павесіць яго так, каб ён не сляпіў пешаходаў і раварыстаў (промень мусіць свяціць у асфальт на адлегласці 7-10 метраў). Так болей шанцаў , што вы своечасова згледзіце дарожны дэфект. Зыркія фары, скірваныя ўперад, выклікаюць у сустрэчных толькі абурэнне. 
  3. Не выкарыстоўваць рэжым мігцення. Ён непрыемны сустрэчным. 
  4. Купіць задні чырвоны ліхтарык.
  5. Купіць акумулятары і зараднае прыстасаванне, каб не купляць увесь час батарэйкі. 

 

Калі вы ўсё ж карыстаецеся батарэйкамі, выкідайце іх у спецыяльныя сметніцы (яны ўсталяваныя ў шмат якіх крамах) або скарыстайцеся мапай greenmap.by. Выкарыстоўвайце батарэйкі з нізкім самаразрадам (Low Self Discharge, LSD).

 

Ну а тое, як выглядае крэатыўна падсвечаны ровар, можна было пабачыць 22 верасня ў Лошыцкім парку. 

 

Мінскае роварнае таварыства

bike.org.by

2015 год, September 26th

Scroll Up