Роварна-турыстычны летнік “ВелаКрэва 2012”

   

Моладзевае грамадскае аб'яднанне "Гісторыка" запрашае ўсіх аматараў ровараў, буйных роварных падарожжаў і маленькіх роварных шпацыраў на роварна-валанцёрскі летнік у в. Крэва, што адбудзецца з 21 па 28 ліпеня 2012 г.

Моладзевае грамадскае аб'яднанне "Гісторыка" запрашае ўсіх аматараў ровараў, буйных роварных падарожжаў імаленькіх роварных шпацыраў на роварна-валанцёрскі летнік у в. Крэва, што адбудзецца з 21 па 28 ліпеня 2012 г.

У праграме летніку — выведка пешаходных і роварных маршрутаў, стварэнне электроннай турыстычнай мапы з фатаздымкамі і звесткамі пра аб'ект, роварныя экскурсіі па наваколлі і іншыя «пакатушкі» у вольны час (па цікавых месцах, купацца на возера, альбо ў краму за марозівам))). І ўсё гэта будзе адбывацца ў наваколлях гістарычнага Крэва, з яго замкам, касцёлам, помнікамі Першай Сусветнай вайны і іншымі славутасцямі, каля якіх абавязкова варта пабываць. Летнік у Крэва — гэта цудоўная магчымасць больш дэталёва разгледзіць Крэва, выбрацца на ровары ў раней невядомыя мясціны і пакінуць свой унёсак у гісторыю пэўна самага цікавага з малых мястэчак Беларусі.

Дзе?

в. Крэва Смаргоньскага раёна

Калі?

З 21 па 28 ліпеня 2012 г.

Дзе жывем?

Жывем у паходных умовах — у наяўнасці ёсць жылое збудаванне (звычайная вясковая хатка), у якой можна размясціцца на падлозе ў спальніку. На пляцоўцы, прадугледжанай пад базу, ёсць шмат месца, дзе можна размясціць намёт.

Што робім?

Пракладаем і выведваем пешаходныя і роварныя маршруты па Крэву і яго наваколіцам, збіраем інфармацыю аб стане «нераскручаных» крэўскіх славутасцяў (старыя могілкі ды інш.). Таксама варта быць гатовым да пэўных працаў на базе — у першую чаргу да дапамогі ў рамонце хаткі.

Увага! ПІЛЬНА ПАТРЭБНЫ дабраахвотнікі на пасаду кухара і фатографа. Абавязкі:

1. кухар — гатаваць ежу (хучэй за ўсё на вогнішчы); магчыма прызначаць дзяжурных па «кухні», але для гэтага ўсё адно патрэбны шэф-кухар, адказны за ўвесь працэс харчавання.

2. фатограф — здымаць аб'екты і жыццё на летніку, рабіць фотарэпартажы — распаўсюджваць інфармацыю пра падзеі на летніку як мага шырэй (сайт «Гісторыкі», блогі, Twitter, Vkontakte і інш.).

Як едзем?

Даехаць можна непасрэдна на ровары з Маладэчна ці са Смаргоні (да гэтых гарадоў можна дабрацца чыгункай), таксама пры жаданні гарачыя аматары езды на ровары могуць выправіцца непасрэдна з Мінску на сваім жалезным «кані» ( каля 100 км). Ёсць магчымасць замовіць мікрааўтобус для перавозкі людзей і ровараў, але гэта вельмі дарагі варынт — падрабязная інфармаыя ў арганізатараў.

Кантакты:

+37529 1726352 (Зміцер)

+37529 7610794 (Кірыла)

2012 год, July 19th

Scroll Up