Прыйшла вясна, а разам з ёй і ‎#30daysofbiking‬

   

1 сакавіка прыйшла вясна, а разам з ёй пачынаецца рэгістрацыя на акцыю #30daysofbiking. Гэта ўсясветны чэлендж (выклік): 30 дзён на ровары ці бегма. Няхай гэта будзе 1 кіламетр на дзень! Важныя самадысцыпліна і адзінства. Публікуюцца фота, робяцца «пакатайкі» — гуртавыя і паасобку. Удзельнікі пазнаюць адно аднога па spokecard — картцы, сімвале таго, што ты ўдзельнічаеш у выкліку (мацуецца на кола паміж спіцамі). Гэта вельмі азартна і натхняльна. Так што гайда на рэгістрацыю!

Стартуе акцыя 1 красавіка!

 

А пакуль рэгістрацыя тут: http://30daysofbiking.com/pledge-2016.

Далучайся да супольнасці і даведвайся пра плюшкі тут: https://vk.com/topic-54010172_33853945

Сёлета акцыю падтрымліваюць: ГА «Мінскае роварнае таварыства», Пракат ровараў «Веладыска» , кавярня Cofee Play, poehali.net, пры інфармацыйнай падтрымцы otryv.by і парталу veloby.net.

2016 год, March 1st

Scroll Up