31 студзеня а 18-30 у Пушкінскай бібліятэцы (Гікала, 4) у рамках Майстэрні Самастойных Падарожжаў адбудзецца прэзентацыя міжнародных бібліятэчных велапрабегаў Cycling for libraries.
На сустрэчы вы даведаецеся пра тое:
-як арганізатарам велапрабегаў па бібліятэках Еўропы ўвогуле прыйшла ідэя іх правядзення;
-ці ахвотна падарожнічаюць бібліятэкары;
-як спалучыць прыгодніцкае велападарожжа з прафесійнай камунікацыяй;
-ці атрымалася ва ўдзельнікаў гэтых прабегаў прыцягнуць увагу грамадскасці да актуальных бібліятэчных праблемаў.
А таксама пра адметнасці бібліятэк Прыбалтыкі, Галандыі і Бельгіі, пра іх дасягненні і праблемы.
Ад непасрэдных удзельнікаў велаканферэнцый вы пачуеце:
– пра цікавосткі і цяжкасці бібліятэчных велападарожжаў Вільня-Талін 2012 г. і Амстэрдам-Брусэль 2013 г.;
– пра невялікія велабібліятэчныя мерапрыемствы 2013 г., што адбыліся ў Стакгольме і Калінінградзе.
І, вядома, вы пабачыце фотаздымкі з найпрыгажэйшых і найцікавейшых мясцінаў гэтых падарожжаў.
Акрамя таго, будуць анансаваны велапрабегі 2014 г. Барселона-Ліён і Мінск-Коўна.
Запрашаем усіх, каго цікавяць бібліятэчная справа, падарожжы на роварах і прыгоды, ды ўвогуле нестандартны погляд на жыццё і прафесію.
Выступоўцы:
Настасся Жарская (удзельніца ад Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)
і
Марына Важнік (удзельніца ад Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэкі імя І.С. Лупіновіча)
Нагадваем, пачатак у 18.30
Гардэроб на першым паверсе.
Аудыторыю правядзення спытаць на вахце (там будуць чакаць).
Не спазняемся!
Прыносьце пачастунак да гарбаты.
Прачытаць пра саму вандроўку больш можна ў артыкуле:
http://news.tut.by/auto/309945.html
і ў блоге аўтаркі:
http://bibliograf.livejournal.com/81005.html
Кантактныя тэлефоны:
+375-29-565-82-91 (Павал)
+375-44-544-25-78