Падлік раварыстаў 3 і 5 верасня

   

Мінскае роварнае таварыства праводзіць падлік раварыстаў на вуліцах нашага горада. Му ўсе бачым, што на вуліцах нашага горада раварыстаў становіцца ўсё больш. А наколькі? А хто яны? Якіх раварыстаў болей? Як змяняецца трафік з цягам часу? Па якіх вуліцах у асноўным ездзяць і дзе найперш патрэбныя веладарожкі?

Для таго, каб адказаць на такія пытанні, на гэтым тыдні мы будзем лічыць раварыстаў на вуліцах Мінска. Падлік будзе праходзіць два дні — у чацвер, 3 верасня, і суботу, 5 верасня.

Мы запрашаем усіх ахвотных паўдзельнічаць у падліку. Удзел не забярэ шмат часу — можна лічыць усяго дзве гадзіны на дзень, але таксама можна ўцягнуцца і правесці на «кропцы» больш (напрыклад, пару гадзінаў раніцай, пару ўдзень, пару ўвечары) для таго, каб палічыць, як «дыхае» велатрафік на працягу дня. Бярыце з сабой на дапамогу сяброў і сябровак, бо ў гадзіны пік, як паказвае практыка, даць рады дакладнасці занясення звестак цяжкавата. 

Мы «накрыем» сама меней 8 вузлавых пунктаў, дзе праводзілі замеры летась. 

Каардынацыйная сустрэча адбудзецца ў сераду 2 верасня ў «Хатцы на Смалячкова» (№ 14а) а 19:00 за сяброўскай гарбатай. На сустрэчы вы зможаце атрымаць падрабязныя інструкцыі і анкеты для запаўнення. 

Калі вы не можаце прыйсці на сустрэчу, але хочаце ўзяць у падліку ўдзел, калі ласка, напішыце цягам серады на адрас valoshca@bike.org.by або пазваніце па тэлефонах:

+375 29 565 82 91 (mts)
+375 44 544 25 78 (velcom)

2015 год, September 1st

Scroll Up