20 лютага 2016 года вельмі ярка і прыгожа прайшоў агульны штогадовы сход МРТ! Дзякуй прасторы ЦЭХ за тое, што прытулілі нас!
Падчас сустрэчы былі ўнесены невялікія змены ў Статут. Таксама заслухана справаздача па папярэднім годзе і планы на 2016 год. Як ужо бачна: будзе вельмі шмат цікавай працы!
Паводле вынікаў галасавання ў сябры Ўправы ўвайшлі:
Джон Росмэн, Павел Гарбуноў, Яўген Харужы, Кірыл Кудравец, Уладзь Сташкевіч, Дыяна Надвікова, Аляксандр Рыцікаў, Аляксандр Дзешчанка (Лэйзі).
Рэвізор: Марына Кастылянчанка.
Падзякі:
- Інзе Хмяльніцкай з Зялёнага партала за рэпартаж!
- Музы́ку Дзіму «Танга Чашырскага Ката» за му́зыку і Сашу #беларусіянін’у за выступ!
- MonkeyFood за ежу і за свабодную цану — было дужа файна!
- папярэдняй Управе і Рэвізору!
Канспект з’езду ад Светы Ермаковай (Фаланстэр)