На мяжы з Польшчай з’явяцца пешаходныя пераходы

   

Радыё «Рацыя» цешыць добрай навіной: на беларуска-польскай мяжы з'явяцца новыя пешаходныя пераходы.

Як паведаміла намесніца дырэктара аддзела інфраструктуры ў Ваяводскай управе ў Беластоку Эва Стаховіч, на Падляшшы магчымым стане перасячэнне мяжы пешшу ў Кузніцы і ў будучыні ў Палоўцах.

Радыё «Рацыя» цешыць добрай навіной: на беларуска-польскай мяжы з'явяцца новыя пешаходныя пераходы.

Як паведаміла намесніца дырэктара аддзела інфраструктуры ў Ваяводскай управе ў Беластоку Эва Стаховіч, на Падляшшы магчымым стане перасячэнне мяжы пешшу толькі ў Кузніцы і ў будучыні ў Палоўцах:

– У нас засталіся толькі два пераходы. У Кузніцы мадэрнізацыю ажыццявім да канца года, і пешы рух будзе магчымы, бо тут інфраструтура патрабуе толькі невялікіх зменаў. А ў Полаўцах ідзе будаўніцтва, інфраструктура ўжо створана. Таму як толькі пераход у Палоўцах-Пясчатцы пачне працаваць, пешы рух адразу можна пачынаць. Застаецца пытанне толькі ў Баброўніках.

Памежны пераход у Баброўніках пралягае па мосце і трэба будаваць паралельны мост для пешаходаў. Цяпер на Падляшшы пешшу свабодна можна перасякаць польска-беларускую мяжу ў Белавежскай Пушчы і з дапамогай воднага траспарту па Аўгустоўскім канале.

На жаль, нічога не вядома пра планы адкрыцця пешаходнага руху на пераходзе Брэст-Цярэспаль.

Чамусьці раварысты на мяжы лічацца пешаходамі, і іх пускаюць толькі ў тых пераходах, у якіх ёсць пешаходная інфраструктура (на мяжы с Польшчай гэта толькі Перароў-Белавежа у Белавежскай Пушчы). Такое становішча вельмі замінае роварнаму турызму паміж нашымі краінамі, і грамадскія арганізацыі неаднаразова звярталіся да польскіх уладаў, каб роварам дазволілі ехаць разам з машынамі, калі ўжо няма асобнай пешаходна-роварнай сцежкі. Пакуль, на жаль, безвынікова.

2013 год, May 31st

Scroll Up