Kamentuy NSUR-2030

   

Мінскае роварнае таварыства сёння направіла каментары да Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця на перыяды 2015-2030 годы.

Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця – гэта дакумэнт, які распрацоўваецца міністэрства эканомікі. Па сутнасці, гэта дакумэнт дэкларыруе як будзе развіваца наша краіна ў наступныя 15 год, што падтрымліваць, а што не. Яго распрацоўка ідзе з прыняццем каментароў ад грамадскіх супольнасцей.

На наш погляд,  у дакумэнце вельмі недастаткова апісаны такія галіны, як гарадская транспартная сістэма, неабходнасць яе регулявання, недастаткова разгледжаны пытанні экалагічнасці гарадского транспарта. У транспартным падзеле дакумэнта пануе старая парадыгма, што дарожная інфраструктура павінна завадальняць рост патрэбы ў перавозках. На нашу думку, у гарадах гэтая стратэгія прывядзе да пагаршэння экалагічнай сітуацыя. Транспартная сістэма павінна разглядацца комплексна і кіравацца, аддаваючы перавагу пешаходнаму руху, потым роварам, потым грамадскаму руху і ў астатнюю чаргу аўтамабільнаму.

Не забылі мы крышку распавесці і пра наша бачанне развіцця роварнага руху.

 

Тэкст нашых каментароў можна пабачыць тут

 

2014 год, December 11th

Scroll Up