Гутаркі пра велатурызм і актыўны адпачынак

   

Напярэдадні свайго вялікага падарожжа па Азіі актывіст «Мінскага  роварнага таварыства» Аляксей Ландрэс ладзіць тур па Беларусі з «Гутаркамі пра велатурызм і актыўны адпачынак».
Атрымаць асалоду ад цікавай размовы за кубкам гарбаты з плюшкамі можна будзе:
21 сакавіка — Гродна
28 сакавіка — Брэст
4 красавіка — Гомель
5 красавіка — Мінск

Каму будзе карысна наведаць «Гутаркі пра велатурызм і актыўны адпачынак»?

Мерапрыемства разлічана на слухачоў любога веку і будзе цікавае як дасведчанымі падарожнікам, так і людзям, якія толькі пачынаюць цікавіцца турызмам. На выступленне Аляксей прыязджае з невялікай, але зладжанай камандай, і гатовы сабраць аўдыторыю да 150 чалавек у залежнасці ад месца правядзення мерапрыемства. Выступоўцы ахопліваюць адразу некалькі кірункаў турызму і падрабязна апавядаюць пра спецыфіку, асаблівасці і тонкасці роварнага турызму: пра рыштунак і абсталяванне, пра пасольствы і візы, пра сеткі гасціннасці і начлег пад адкрытым небам, пра магчымасці вандраваць бюджэтна ці ўвогуле бясплатна. .

Чаму вам варта наведаць гэтую імпрэзу?

Дасведчаныя прамоўцы, утульная атмасфера, цікавыя гісторыі, багата карыснай інфармацыі, жывыя стасункі — і ўсё гэта бясплатна!

Праграма:

Віды турызму і іхнія асаблівсці. Арганізацыя самастойнага падарожжа.
Прэзентацыя кампаніі «У  Беларусь і Еўропу — без візы!»: візы — не перашкода для цікавых падарожжаў!
Выбар ровара, рыштунку і абталявання для падарожжаў. Здароўе і бяспека.
Актыўны адпачынак. У Беларусь і Еўропу на ровары: цікавыя мясціны, маршруты і перасячэнне мяжы.
Прэзентацыя камерцыйнага праекта «ВелаДыска Тур». 
Бюджэтныя падарожжы: транспарт, начлег пад зорным небам і гасціннасць людзей.
Прэзентация падарожжа па краінах Азіі Let's hit the road to Mandalay: маршрут, удзел і адметнасці.
Выступ.

Інфармацыя

Увага! Магчымыя змены часу і месца правядзення мерапрыемстваў. Калі ласка, сачыце за абнаўленнем інфармацыі:

Гродна: https://vk.com/event86527681
дзе: вул. Будзёнага 48а, каб. 56 (офіс арганізацыі ГАР «ВелаГродна»)
калі: 21 сакавіка з 13:00 да 16:30

Брэст: https://vk.com/event86528370
дзе: вул. Маякоўскага, 46-1 (офіс арганізацыі «За вела-Брэст»)
калі: 28 сакавіка з 17:30 да 21.00

Гомель: https://vk.com/event87266333
дзе: праспект Кастрычніка, 36А (ДУА «Гомельскі абласны цэнтр турызму і краязнаўства»)
калі: 4 красавіка з 15:00 да 18.30

Мінск: https://vk.com/event87266279
дзе: вул. Адоеўскага, 28 (Крама DOMINANT boardshop)
калі: 5 красавіка з 19:00 да 22.00

Уваход на імпрэзу бясплатны

Ва ўтульнай атмасферы. Гарбата, кава і пячэнькі за кошт арганізатараў. Прыходзьце і прыводзьце сяброў, месца хопіць усім!

Дабрачыннасць

Мы будзем радыя, калі вы падтрымаеце дабрачынную арганізацыю «Беларускі дзіцячы хоспіс» — сёння яны збіраюць грошы на ўзвядзенне новага будынка і маюць патрэбу ў падтрымцы. Прыносьце квіток з банка ці раздрукоўку анлайн-пераводу. Пасля выступаў па гарадах Беларусі 10 красавіка 2015 года мы скажам, якую суму на дабрачыннасць змаглі сабраць з вашай дапамогай, а таксама разыграем сярод удзельнікаў невялічкі, але вельмі прыемны падарунак. 

2015 год, March 19th

Scroll Up