Другі сезон валацёрскага праекту "Добры ровар» афіцыйна адкрыўся 17 чэрвеня 2016 у дворыку офіса «Менскага роварнага таварыства» па вуліцы Смалячкова, 14а.
Каманда праекта не абмяжоўваецца арганізацыяй бясплатнага веласіпеднага пракату: на працягу ўсяго праекта будуць праводзіцца акцыі, майстар-класы з мэтай прыцягнення ўвагі жыхароў і гасцей сталіцы да культуры веласіпеднага руху, яго перспектыў і праблем. Карыстальнікам веласіпеднага пракату будуць прапанаваны разнастайныя спосабы правядзення часу.
Тэкст: Эко-дружный подъезд, Минск
Photo: Алексей Сипачёв
У Менску пачаў працу бясплатны пракат ровараў
Другі сезон валацёрскага праекту "Добры ровар» афіцыйна адкрыўся 17 чэрвеня 2016 у дворыку офіса «Менскага роварнага таварыства» па вуліцы Смалячкова, 14а. У гасцей мерапрыемства была магчымасьць зарэгістравацца і першымі бясплатна атрымаць ровар.
Праект «Добры ровар» накіраваны на тое, каб забяспечыць даступнасць ровара як гарадскога транспарту для штодзённых паездак для насельніцтва, а таксама паказаць яго перавагі як экалагічнага транспарту. У гэтым годзе бясплатны роварны пракат будзе працаваць да кастрычніка.
Каб стаць карыстальнікам сістэмы пракату, неабходна быць паўналетнім і мець пры сабе пашпарт. Сама сістэма пракату абсалютна аўтаматычная: скарыстацца пракатам можна праз інтэрнэт-сэрвіс на сайце dobrovar.by, там жа ёсць магчымасць забраніраваць ровар, даведацца код і забраць яго з адной з 12-ці парковак у цэнтры Менска. Па заканчэнні 12-ці гадзін ровар неабходна будзе вярнуць на любую з прапанаваных парковак, замацаваўшы яго кодавым замком. Пасля гэтага роварам можа скарыстацца іншы чалавек.
Арганізатары запрашаюць валанцёраў далучацца да праекту “Добры ровар”. Дапамагаць можна як уласнымі сіламі з рамонтам ровараў, так і фінансава, ахвяруючы грошы.
“Вялікая колькасць людзей добраахвотна і з вялікім энтузіязмам аддаюць нам ровары. Мы іх прыводзім у працоўны стан і выпускаем. Таму, калі ў вас ёсць ровар, які вам не патрэбен і ён у больш-менш прыстойным стане, мы будзем рады яго прыняць і падзяліцца ім з іншымі людзьмі”, – кажа Анастасія, дырэктарка ГА «Мінскае роварнае таварыства».
“Езджу пяты год. "Добраму ровару" дапамагаю з рамонтам. Ровар – гэта мой асноўны транспарт, у мяне няма машыны. Езджу кожны дзень на працу і назад, па справах, па крамах, куды заўгодна, калі заўгодна, і зімой, і летам. Гэта свабода, куды захацеў, туды паехаў, трэба хутчэй – паехаў хутчэй, ад затораў не залежыш. Савет пачаткоўцам? Пасля таго як на роварах з пракату пакатаюцца, няхай свой купляюць і ездзяць у сваё задавальненне”, ˜- кажа Аляксандр, сябра "Добрага ровара".
Арганізатары праекта адзначаюць, што ў мінулым годзе бясплатны пракат быў даволі папулярны: ім скарысталіся 2,6 тысячы чалавек. Гэта паказвае запатрабаванасць выкарыстання ровара ў якасці транспарту ў межах горада Менска.
“Ровар становіцца гарадскім транспартам. І калі 10 год назад мы рабілі статыстычны агляд і бычылі, што большая частка гэта усёж такі маладыя людзі, прычым мыладыя мужчыны. То цяпер ужо няма такога піка, і амаль усе людзі катаюцца, і людзі за 70 год катаюцца і моладзь катаецца. І нават сталых людзей можна ўзімку бачыць. Мы ужо даходзім да тых паказчыкаў, якія ёсць у Даніі, у Капенгагене, калі можна сказаць, што гэта гендэрна сбалансавана і можна пабачыць розных людзей”, – кажа Павал Гарбуноў, старшыня праўлення ГА «Мінскае роварнае таварыства».
Як мяркуе Павал, інфраструктура ў нас не цалкам добрая. Ва ўладаў ёсць вялікае жаданне нешта рабіць, але не ўсё атрымліваецца.
Павал Гарбуноў: “Шмат чаго робіцца, ідзе адаптацыя. Але, не заўсёды усё робіцца добра: калі паніжаюць бардзюры, пакідаюць там 20-30 міліметраў. Тое рашэнне, якое зараз ёсць – забарона рухацца па праезджай частцы, калі ёсць ходнік – гэта з аднаго боку добра, бо роварыст адчувае сябе больш бяспечна, але не ўсе раварысты гэта любяць, і па другое ужо ёсць канфлікт з мінакамі.
“Пазіцыя “Менскага роварнага Таварыства” такая: раварыст сам павінен выбіраць, дзе яму ехаць – ці па ходніку, ці па праезджай частцы. Правілы дарожнага руху трэба пераглядаць і дазваляць раварыстам рухацца па праезджай частцы, каб тыя, хто хоча рухацца хутка, хто на электрычным ровары, каб яны там ужо і рухаліся. Таксама патрэбны такія тэхнічныя рашэнні, як роварныя поласы. У месцах дзе пешаходныя пераходы каб былі зроблены роварныя пераезды. Будзе больш раварыстаў – гэта будзе больш запатрабавана, тады будзе нешта рабіцца ” – кажа Павал.
Каманда праекта не абмяжоўваецца арганізацыяй бясплатнага веласіпеднага пракату: на працягу ўсяго праекта будуць праводзіцца акцыі, майстар-класы з мэтай прыцягнення ўвагі жыхароў і гасцей сталіцы да культуры веласіпеднага руху, яго перспектыў і праблем. Карыстальнікам веласіпеднага пракату будуць прапанаваны разнастайныя спосабы правядзення часу.
Ідэя праекта «Добры ровар» належыць выпускнікам Школы экалагічнага актывіста, а сам праект ажыццяўляецца камандай валанцёраў пры падтрымцы установы «Цэнтр экалагічных рашэнняў», таварыства «Зялёная сетка», грамадскага аб'яднання «Мінскае веласіпеднае таварыства» і ўсіх зацікаўленых менчукоў.