Сябры, не так багата тых, хто любіць лясы гэтак жа моцна, як мы, турысты. Хто як не мы цэніць, калі ў лясах чыста. Цяпер мы актыўна шукаем месцы несанкцыянаваных звалак і асабліва засмечаныя лясы і лесапаркі, у якія не дабіраюцца камунальныя службы. Мы просім вашай дапамогі ў вызначэнні такіх месцаў.
Навошта яны нам?
16 траўня 2015 года адбудзецца акцыя «Let’s do it – Зробім».
Гэта «Глабальнае прыбіранне — 2015», якое лучыць мільёны людзей, што імкнуцца ачысціць прыроду ад смецця і зрабіць так, каб ва ўсім свеце было чыста заўсёды. Усё пачалося ў 2008 годзе ў Эстоніі. 50 тысяч чалавек у адзін дзень выйшлі прыбіраць смецце па ўсёй краіне. Яны працягваюць рабіць гэтак да сёння, чым натхняюць на гэткія ж дзеі ўвесь свет. Да 2014 года да акцыі далучыліся больш за 120 краін.
Уся ідэя глабальнага прыбірання заснаваная на арганізацыі мноства лакальных прыбіранняў у самых розных кропках Беларусі.
Цяпер мы шукаем тых, хто змог бы нанесці на мапу асабліва засмечаныя мясціны. Раварыстам, якія часта катаюцца па Беларусі, зрабіць гэтую працу можа быць не складана. Проста будзьце ўважлівымі падчас сваіх пакатушак.
Таксама мы шукаем тых, хто мог бы стаць мясцовым арганізатарам глабальнага прыбірання.
Мясцовыя арганізатары — гэта самыя важныя людзі ў акцыі, якія займаюцца арганізацыяй прыбіранняў на сваёй тэрыторыі.
У арганізацыю ўваходзіць:
- вызначэнне месца прыбірання,
- інфармаванне ўдзельнікаў,
- перамовы з магчымымі партнёрамі,
- узгадненне вывазу смецця пасля прыбірання,
- падрыхтоўка невялікай справаздачы пасля прыбірання.
Праца арганізатара добраахвотная і безаплатная. Арганізацыйны камітэт акцыі будзе дапамагаць мясцовым арганізатарам увесь час правядзення акцыі.
Да прыкладу, вы хочаце прыбраць завалы смецця ў сваім любімым лесе ці парку, куды ніколі не даходзяць камунальныя службы. Зрабіць гэта аднаму складана. Станьце мясцовым арганізатарам і запрасіце іншых людзей у сваю каманду.
Daluchaitsya!
Як стаць мясцовым арганізатарам?