Мінскае роварнае таварыства ў гэтым годзе падтрымлівае міжнародную акцыю «30 дзён на ровары». Беларусь ужо другі раз прымае актыўны ўдзел, і на гэты год у ініцыятараў акцыі вялікія планы.
З 1 да 30 красавіка мы заклікаем кожнага зрабіць свядомы выбар на карысць двухколавага сябра.
Мінскае роварнае таварыства сёлета падтрымлівае міжнародную акцыю «30 дзён на ровары». Беларусь ужо другі раз прымае актыўны ўдзел у гэтай акцыі, і на гэты год у ініцыятараў вялікія планы.
З 1 да 30 красавіка мы заклікаем кожнага зрабіць свядомы выбар на карысць двухколавага сябра. Ровар — самы экалагічны від транспарту, які дазваляе не толькі паклапаціцца пра навакольнае асяроддзе, але і ўмацаваць здароўе, падняць настрой і скараціць часавыя выдаткі на дарогу.
Галоўная ідэя — 30 дзён правесці на колах. Усё роўна, колькі вы праедзеце, нават калі гэта будзе 1 кіламетр у дзень, — важныя самадысцыпліна і адзінства. Ужо «паабяцалі» «катаць» 30 дзён больш за 4000 чалавек з усяго свету, з іх больш за 300 — з Беларусі.
Як можна далучыцца да акцыі?
1. Рэгіструемся here
2. Забіраем spoke card — сімвал удзелу і мацуем яго на спіцах. Картку можна узяць у:
«Гаражы 38» — пр. Незалежнасці, 44Б, (метро пл. Перамогі, двор «Вячэрняга Мінска»)
Веламайстэрні «Круці педалі» — вул. Даўмана, 13А.
3. Ездзім 30 дзён, нахтняючы іншых і дзелячыся сваем досведам на форуме. Сумеснымі сіламі мы можам стварыць часопіс акцыі, дзе кожны дзень будзе апісаны ўражаннямі удзельнікаў. Паглядзіце, як выдатна ў мінулым годзе прайшлі гэтыя 30 дзён.
У рамках акцыі «30 дзён на ровары»:
1 красавіка — старт акцыі. Вас чакае: выступ ды-джэяў, пачастункі, розыгрыш прызоў і святочныя пакатушкі па вячэрнім Мінску.
Месца: веламайстэрня «Круці педалі», вул. Даўмана, 13А.
Час: 19:00.
2 красавіка (і кожны наступны чацвер) — «Школа кіравання роварам», з 18:00 да апошняга кліента, парк Янкі Купалы, месца сустрэчы — фантан з бронзавымі дзяўчатамі.
29 красавіка Мінскае роварнае таварыства запрашае ўсіх удзельнікаў акцыі сабрацца разам і падзяліцца ўражаннямі. Фінальнае паці пройдзе ў прыемнай і ўтульнай атмасферы (месца пакуль трымаецца ў сакрэце) з розыгрышам прызоў ад партнёраў і ўзнагароджаннем за самыя яркія ўражанні і эмоцыі. А наогул і не важна, як і дзе гэта пройдзе, мы проста хочам паціснуць руку кожнаму з удзельнікаў і сказаць «дзякуй».
P.S. Гэта важна. «Ці трэба ўсё 30 дзён катаць?» — Не, але пажадана. Мы будзем радыя любому вашаму ўдзелу. 🙂
P.P.S. Дзякуем Лілу, актывістцы і бясконца энергічнаму рухавіку «ўсяго і ўсяе» за тое, што нават з іншага кантынента яна прымудраецца ладзіць дзвіжухі ў нас.
Партнёры акцыі: