Атрымоўваецца, што пры ўсім памкненні развіваць гарадское асяроддзе, робячы яго ў нейкай ступені прывабным і даступным, для вялікай часткі гараджан створаны штучныя перадумовы для іх дэсацыялізацыі.
Таму асаблівы інтарэс выклікае праект “Зялёны горад для ўсіх. Праект экалагічнай адукацыі і даступнасці для людзей з аслабленным зрокам”. Першапачаткова ідэя была скіравана на фарміраванне камфортных умоў для наведвання паркаў людзьмі з аслабленым зрокам і невідучых, маецца ў ім і экаадукацыйны кампанент. Такую неабходнасць убачыў Ігар Корзун каардынатар кампаніі таварыства “Зялёная сетка” “Гарадскі Ляснічы”.
“Усё пачалося з таго, што на маю экскурсію па векавым і мемарыяльным дрэвам Мінска прышла незвычайная сям’я — мама з невідучым сынам, - расказвае Ігар пра ідэю на сайце праекта. — Мяне здзівіла, што яму цікава такая экскурсія. Калі мы больш паразмаўлялі, я даведаўся, што мама малюе для свайго сына карту горада, каб ён мог у ім арыентавацца. Невідучым не хапае магчымасці быць у гарадской прасторы, не хапае магчымасці стасавацца. Так і ўзнікла ідэя экскурсій для людзей з асаблівасцямі зроку. Праз нейкі час прыйшло разуменне, што гэта хутчэй праект для нівідучых, бо у іх сваё, асаблівае разуменне і ўспрыманне свету, і для нас важна і каштоўна ў стасунках з імі пазнаваць і пашыраць свой светапогляд”.
У час распрацоўкі праектнага канцэпта з кампаніяй “Гарадскі Ляснічы” актыўна супрацоўнічаў Кірыл Кудравец з грамадскага аб’яднання “Мінскае роварнае таварыства”. Пра з яго ж пра праект даведаўся Максім Пучынскі, што праводзіў заняткі ў Велашколе. Так праз нечаканую супрацу некалькіх арганізацый праект пашырыўся і набыў свой актыўны накірунак — велаэкскурсіі па гарадскіх парках для людзей з асаблівасцямі зроку.
Такога кшталту велаэкскурсіі, па словах дзяўчыны, шанс для многіх ажыццявіць сваю мару, для іншых — стаць бліжэй да спорта.
Непасрэдна зараз удзельнікаў Святлана шукае сярод сваіх калег, сяброў, знаёмых. Аднак, каб жадаючых станавілася як мага больш інфармацыя пра магчымасць праехацца на тандэме размяшчаецца ў спецыялізаваным гукавым часопісе “Таварыш”, які выпускае грамадскае аб’яднанне “Беларускае таварыства інвалідаў па зроку”.
Таксама вялікую надзею дзяўчына ўскладае на сарафаннае радыё, маўляў, адзін чалавек праехаўся і падзяліўся ўражаннямі з трыма — ўнаступны раз яны прыйшлі спрабаваць і атрымоўваць свае эмоцыі.
У набыцці веласіпеда паспрыялі:
- Яўген Ваўкаў;
- Алена Піскуроўская;
- Аднрэй Філіпчык;
- Вольга Астаповіч;
- Мікалай Фомін;
- Ганна Чаркас;
- Дзяніс Шэка;
- Святлана Драгунцова;
- Velotooler;
- Павел Зайцаў;
- Дзяніс Александрэнка;
- Таццяна Жарнасек;
- Сяргей Падолец;
- Андрей Шадура;
- Уладзіслаў Казлоў;
- Сергей;
- Аляксандр Мархвіда;
- Дзяніс Кузменка.
Таксама неабходна ўлічваць большыя габарыты і вагу тандэмаў — а значыць веласіпед менш паваротлівы і даўжэй тармозіць, вельмі адчувальны да перашкод і пакрыцця дарогі. Адсюль варта загадзя прадумваць маршрут для язды, аддаючы прыярытэт нялюдным і зацішным месцам з магчымасцю здзейсніць той жа разварот без неабходнасці лішні раз злазіць з тандэма.
У цэлым жа, велаэкскурсіі для невідучых і людзей з аслабленым зрокам будуць праходзіць да канца верасня. Праводзяцца яны на бясплатнай аснове. Таму, калі сярод вашых знаёмых і сяброў ёсць людзі з асаблівасцямі зроку, прапануйце ім асвоіць веласіпед.
“Хацелася, каб людзі выйшлі з зоны свайго камфорта і зразумелі, што могуць нашмат больш, чым ім падаецца. Каб надалей яны самі маглі браць тандэм і са сваімі сваякамі і сябрамі ездзіць, нават па горадзе, самастойна, без прывязкі да нас”, — кажа Максім.
Фота: Хрысціна Чарняўская