Запрашаем далучыцца да да ўсясветнага прыбірання «Зробім!»

   

МРТ запрашае вас узяць удзел у валанцёрскай акцыі па прыбіранні несанкцыянаваных сметнікаў, якая пройдзе 9 красавіка 2016 года!

«Зробім!» — частка ўсясветнага руху Let`s Do It!, які аб’ядноўвае 112 краін і 14 мільёнаў людзей. Яго ўдзельнікі прыбіраюць месы, дзе ўтварыліся стыхійныя сметнікі: зоны адпачынку ў гарадах, лясы, паркі, пляжы, берагі вадаёмаў. Мы выходзім прыбіраць туды, дзе людзі пакідаюць па сабе шмат смецця, і робім гэтыя месцы чыстымі. Калі вы таксама хочаце бачыць свой горад і ўскраіны без смецця, далучайцеся!

Сёлета мы хочам зрабіць акцыю як мага больш маштабнай і далучыць да яе максімальную колькасць гарадоў і вёсак краіны. Таму ўжо цяпер запрашаем вас пачаць дзейнічаць. Працы хопіць на ўсіх: трэба правесці маніторынг «брудных» пунктаў, нанесці іх на мапу, сабраць валанцёраў, праінструктаваць іх, па магчымасці знайсці партнёраў, а потым прыбраць усе выяўленыя пункты ў адзін дзень. 

Мы лічым, што актыўныя раварысты могуць быць вельмі карыснымі на стадыі выяўлення сметнікаў і нанясення іх на мапу! Зрабіць гэта вельмі проста!

Для ўдзелу ў акцыі просім вас зарэгістравацца як валанцёр, мясцовы арганізатар акцыі ці арганізатар карпаратыўнага прыбірання і выканаць далейшыя інструкцыі. Рэгістрацыя трэба, каб мы не згубілі вас, каб да вас дайшла ўся патрэбная і важная інфармацыя, навіны, інструкцыі, абнаўленні і карысныя матэрыялы. Гэтак мы зможам злучыць вас адно з адным, знайсці для канкрэтнага валанцёра каманду, а для каманды валанцёраў. А яшчэ так мы даведаемся, колькі людзей плануюць удзельнічаць, гэта дапаможа нам ацаніць маштаб працы. 

Мы праводзім акцыю з 2012 года. Летась у ёй прынялі ўдзел каля паўтары тысячы валанцёраў з усёй Беларусі, якія арганізавалі 60 прыбіранняў і сабралі каля 112 000 кілаграмаў смецця. Падрабязней пра гэта чытайце і глядзіце фатаграфіі here.

У Беларусі акцыю каардынуе аргкамітэт, у які ўваходзяць прадстаўнікі ўстановы «Цэнтр экалагічных рашэнняў», таварыства «Зялёная сетка», фонда «Інтэракцыя», ГТ «Мінскае роварнае таварыства» і іншых некамерцыйных арганізацый. У рэгіёнах нас падтрымлівае ГТР «ВелаГродна» (Гродна), БМГТ «Час Зямлі» (Брэст), «Прыбіраем смецце ў лесе і думках» (Гомель) і іншыя ініцыятывы.

Падрабязней чытайце пра акцыю на сайце letsdoit.by  і ў сацыяльных сетках:
https://vk.com/letsdoitbelarus 
http://www.facebook.com/groups/zrobim 
https://twitter.com/zrobimbelarus 

Па дадатковую інфармацыю можна звяртацца да аргкамітэта:
zrobimbelarus@gmail.com
+375 29 114-15-47 Надзея Дубоўская (Установа «Цэнтр экалагічных рашэнняў»)
+375 29 706-73-11 Стас Гарэлік (Фонд «Інтэракцыя»)
+375 29 129-16-10 Ганна Дапшэвічуце (Таварыства «Зялёная сетка»)

2016 год, March 6th

Scroll Up