Известный белорусский велосипедист, активист "Минского велосипедного общества" Алексей Ландрэс отправляется в полуторагодовое велопутешествие. За 18 месяцев он планирует проехать около 30 тысяч километров по 30 странам Ближнего Востока и Азии.
20 красавіка вядомы беларускі роварыст, актывіст "Мінскага веласіпеднага таварыства" Аляксей Ландрэс адправіўся ў падарожжа па краінах Блізкага Усходу і Азіі.
Падрыхтоўка заняла каля года, але вось Лёша сёння ўжо ў Слуцку, і наперадзе ў яго шмат новага, цікавага і захапляльнага.
Нельга забыць, што наш актывіст-падарожнік не проста паехаў «катацца», а паставіў перад сабой важныя мэты: пазнаёміцца і набыць сяброўскія сувязі з роварным светам іншых краін; распавесці аб нашай любімай Беларусі і нашым роваруху; прадэманстраваць на сваім прыкладзе, што ўсё магчыма і любая мара дасягальная.
Мы будзем уважліва сачыць за яго паездкай: на сайце Лёшы у суполке вк і ў FB
Аляксею патрэбныя наша падтрымка і ўвага, падзяліцеся інфармацыяй пра падарожніка з сябрамі і магчыма недзе, на другім канцы мацерыка Лёшу сустрэнуць сяброўскае гасціннасць і дапамогу.
Аказаць падтрымку нашаму сябру можна і грашовай сумай.
Лёша, шчаслівай дарогі!