Мінскае роварнае таварыства - Навіны

15-20 кастрычніка - тыдзень роварнага турызма

Беларуская

З 15 па 20 кастрычніка Мінскае роварнае таварыства праводзіць тыдзень, які прысвечаны развіццю роварнага турызму ў Беларусі. Мэтаў у нас некалькі: пагутарыць пра роварны турызм на "высокім узроўні", абмяняцца досведам сярод тых, хто ўжо пачаў распрацоўваць ў Беларусі роварныя маршруты, пачаць рэалізацыю маршрута "Мінск-Налібоцкая пушча" (пілотную для нас частку маршрута EuroVelo-2: Ірландыя-Расія), проста пакатацца і правесці выведку маршруту.

Проект: 

Сустрэча ў гэты чацвер - месца сустрэчы змяніць можна!

Беларуская

Нагадваем усім, што ў гэты ў чацвер, 15 кастрычніка ў 18-30 «Мінскае роварнае таварыства" і "Майстэрня самастойных падарожжаў» запрашаюць роварыстаў і вандроўнікаў прыйсці на сустрэчу з Енсам Эрыкам Ларсенам і Рэйнам Лепікам - распрацоўшчыкамі эўрапейскай сеткі роварных маршрутаў EuroVelo, агульнай працягласцю ў 70 000 кіламетраў. Таму агульнай сустрэчы ў доміку не будзе. падрабязнасці на сайце праэкта.

 

 

Проект: 

Скажам не «начным стэлсам»!

Прачытай і зрабі рэпост свайму сябру-раварысту!

«Начныя стэлсы» — гэта не ўладальнікі расійскіх ровараў «Стэлс», а тыя з нас, хто забываецца на такую неабходную рэч, як ліхтарык на ровары. А вечары асеннія — цёмныя. 

Усім нам, раварыстам ды й пешаходам, «начныя стэлсы» ўжо добра так надакучылі. 

 

Каб не стаць «начным стэлсам», дастаткова пяці простых крокаў:

Як прайшоў мінскі тыдзень мабільнасці

Завершыўся наш тыдзень мабільнасці. Ён аказаўся багатым на падзеі. 

Садавіна раварыстам

У пятніцу не прайшла незаўважанай яскравая акцыя Мінскага роварнага таварыства — раздача садавіны раварыстам. Паўдзельнічалі 10 з гакам валанцёраў, раздалі больш як 400 фруктаў. Нават не ведаем, каму спадабалася больш — валанцёрам ці журналістам. Усмешкі былі ва ўсіх. Спадзяёмся, што і багата хто з МРТшнікаў таксама атрымаў фрукт. 

Раварысце, дай агню! 22 верасня ў Лошыцкім парку

Раварысце!

22 верасня ў нас свята — Дзень без аўтамабіля.

Бяры сяброў, ровар і гайда на #carfreeday_minsk у Лошыцкі парк да 18:00!

Цябе чакае вялікая праграма — экстрым-шоў раварыстаў ад Minsktrial, электраровары, велаэкскурсія «Таямніцы Лошыцкага парка», процьма майстра-класаў: ад фігурнага кіравання роварам для дзетак і да рамонтнай асветы ад майстэрні «Гараж-38», а таксама багата іншага.

Кульмінацыяй стане шоў-конкурс святлістых ровараў «Дай агню».

Ідзем у госці да МОВА НАНОВЫ

У панядзелак, 14 верасня, Мінскае роварнае таварыства запрасіў у госці праэкт Мова нанова.

Сустрэча адбудзецца ў "Галерэі Ў" а 19-00. Уваход вольны.

Як Беларусі дагнаць роварную Эўропу

Беларуская

Велобум наблюдается во всех странах — соседях Беларуси. И у всех развитие велодвижения происходит по-разному. О том, как оно развивается в других странах и почему нам может быть важен их опыт, координатор проектов Минского велосипедного общества Павел Горбунов разбирался вместе с Рейном Лепиком, экспертом велосипедного движения из эстонского города Тарту.
Читать полностью:  http://news.tut.by/society/463681.html

 

Падлік раварыстаў 3 і 5 верасня

Мінскае роварнае таварыства праводзіць падлік раварыстаў на вуліцах нашага горада. Му ўсе бачым, што на вуліцах нашага горада раварыстаў становіцца ўсё больш. А наколькі? А хто яны? Якіх раварыстаў болей? Як змяняецца трафік з цягам часу? Па якіх вуліцах у асноўным ездзяць і дзе найперш патрэбныя веладарожкі?

Для таго, каб адказаць на такія пытанні, на гэтым тыдні мы будзем лічыць раварыстаў на вуліцах Мінска. Падлік будзе праходзіць два дні — у чацвер, 3 верасня, і суботу, 5 верасня.

Матэрыялы круглага стала "Шляхі развіцця Мінска"

Для тых, хто не змог да нас прыйсці ў чацвер на нашу вячэрнюю дыскусію або круглы стол, які праводзіўся днём.

Па першае, звярніце увагу на прэзентацыю "Праблематыка дарожнага руху на скрыжаваннях Мінска" раскрые вам бягучыя праблемы, з якімі сутыкаюцца на мінскіх вуліцах пешаходы, роварысты, інваліды-калясачнікі, маламабільныя.

Майстар-клас для паўна ЛЕТНІХ раварыстаў

Майстар-клас для тых, хто ўчора купіў ровар, хто ніколі не мяняў камеру, для тых, хто чырванее пры слове «змазка», хто баіцца выязджаць за МКАД, — але ў цэлым для ўсіх-усіх-усіх. З сабой — добры настрой і пячэнькі, вільготныя сурвэткі, гаспадарчыя пальчаткі.

Аўторак, 18 жніўня 2015, 18:40.

Гараж 38

9 жніўня а 17-й — прэзентацыя велапрычэпа і майстар-клас катання ў парку Горкага

У нядзелю, 9 жніўня, а 17:00, у парку Горкага адбудзецца прэзентацыя велапрычэпа для катання дзяцей з цяжкімі фізічнымі абмежаваннямі, а таксама майстар-клас, дзе любое дзіцё зможа пракаціцца, а любы з бацькоў зможа пракаціць, і абое адчуць сябе спартоўцамі. Асабліва вітаецца ўдзел татаў, у коле якіх варта было б абмеркаваць выгоды і недахопы прэзентаванага велапрычэпа, а таксама як атрымаць такі спартовы рыштунак у кожную сям’ю.

Ровары ў цягніках: абмежаванні на габарыты былі і раней

Адбылася сустрэча прадстаўнікоў Мінскага роварнага таварыства з намеснікам начальніка пасажырскай службы Кашко Андрэем Аляксандравічам. 

Вось кароткія вынікі размовы: 

Валанцёр «Гран-пры Мінска — 2015»

Сябры, 4 і 5 ліпеня ў сталіцы пройдзе міжнародная шашэйная велагонка «Гран-пры Мінска» і «Кубак Мінска». http://sport.tut.by/news/velosport/454219.html

І без вас, сябры, гэтае мерапрыемства не зможа адбыцца! Дужа тэрмінова шукаюцца валанцёры!

ВелаПікнік-2015. 27 чэрвеня, аквапарк «Лебядзіны»

 «Мінскае роварнае таварыства» і аквапарк «Лебядзіны» ладзяць вялікі ВелаПікнік! 27 чэрвеня на  тэрыторыі ландшафтнага парку каля аквапарку «Лебядзіны» вас чакае 44 забавы.

Велапрагулка з дыпламатамі дзеля абароны клімату і наваколля

У Еўрапейскі дзень кліматычнай дыпламатыі, 17 чэрвеня 2015 года, у Лошыцкім парку пройдзе велапрагулка з прадстаўнікамі дыпламатычных місій ды Еўрапейскай камісіі.

Сустрэча «На роварах з Мюнхена ў Сінгапур»

Нямецкія велавандроўнікі Увэ (Uwe) ды Ізабэль Эльґер (Isabel Ellger) прылятаюць у Мінск, каб ужо далей на роварах дабірацца на поўнач Нарвегіі.

18 чэрвеня а 18:30 у краме «Чайны пакой» яны апавядуць пра іх папярэднюю паездку — з Мюнхена ў Сінгапур — і пра свае іншыя падарожжы.

10 чэрвеня ў Мінску стартуе бясплатны роварны пракат «Добры ровар»

10 чэрвеня а 18:00 у некамерцыйнай роварнай майстэрні «Гараж 38» святкуецца адкрыццё і пачынаецца рэгістрацыя будучых карыстальнікаў бясплатнага роварнага пракату «Добры ровар».

Аматарскі марафон «RSport Налібакі’15» запрашае да ўдзелу!

23 траўня ўжо ў сёмы раз стартуе сутачны марафон «RSport Налібакі’15». Гэта найбуйнешыя і найвядомейшыя аматарскія спаботніцтвы ў Беларусі. Удзел у марафоне могуць узяць як прафесійныя спартоўцы, так і аматары, што хочуць актыўна адпачыць на прыродзе. 

Сёлета базавы лагер размесціцца на тэрыторыі кемпінгу «Клёвае месца» каля Вілейскага вадасховішча. Маршруты марафону будуць праходзіць па самых маляўнічых мясцінах Вілейскага і Лагойскага раёнаў. 

Як гэта было? Заканчэнне акцыі #30daysofbiking.

Сёлета акцыя #30daysofbiking карысталася вялікай папулярнасцю ў Беларусі:
— больш за 1000 зарэгістраваных удзельнікаў;
— 3 інфармацыйныя партнёры;
— 4 камерцыйныя партнёры, якія дапамаглі не толькі ў распаўсюдзе інфармацыі, але і аказалі матэрыяльную падтрымку;
— пачатак і фініш акцыі былі асветленыя тэлебачаннем.

Праграма Першага мінскага велапарада

Вы не забыліся?
Заўтра.

А 14:00.
Адбудзецца Першы мінскі велапарад.
Вы гатовыя?

Крыху пра праграму:

Збор удзельнікаў велапарада, рэгістрацыя — з 14:00 да 15:00 (пляцоўка каля «Мінск-арэны»). Па прыездзе шукайце ровар з сцягам нашага таварыства. Каля яго вы зможаце атрымаць апазнавальныя стыкеры сябраў МРТ для сваіх ровараў. Валанцёраў МРТ таксама можна будзе лёгка пазнаць па адблісковых камізэльках з сімволікай. 

А 15:00 будзе дадзены старт парада. Прыкладна а 15:30 мы фінішуем каля стэлы. 

Старонкі