Бясплатны пракат «Добры ровар»
Заўвага: Гэты праект не з’яўляецца афіцыйным праектам Мінскага роварнага таварыства, але ён створаны і ажыццяўляецца нашымі актывістамі і карыстаецца інфармацыйнай і тэхнічнай падтрымкай нашай арганізацыі.
У 2015 годзе ў Мінску адкрыецца бясплатная сістэма пракатаў ровараў «Добры ровар».
Добры Ровар (байккросiнг) — сістэма роварнага пракату, створаная на некамерцыйнай аснове, якая дазваляе арандаваць ровар на адной з роварных парковак, зрабіць паездку і вярнуць ровар на адну з прапанаваных парковак, устаноўленых у гэтым жа горадзе. Падобныя праграмы паспяхова існуюць у многіх еўрапейскіх і паўночнаамерыканскіх гарадах.
Мэта праграмы — даць жыхарам і турыстам бясплатны альбо вельмі танны доступ да ровара для кароткачасовых (не больш за суткі) паездак па горадзе як альтэрнатыву матарызаваным грамадскаму транспарту і аўтамабілю, тым самым палепшыць транспартную і экалагічную абстаноўку.
Пракат будзе працаваць з 1 мая па 1 кастрычніка 2015 года.
На роварных паркоўках у цэнтральнай частцы Мінска мы размесцім як мінімум 25 ровараў на кодавых замках — даведацца код можна будзе праз бясплатны онлайн-сэрвіс ці СМС.
Падрыхтоўка ўжо пачалася!
23 снежня праект «Добры ровар» аб’явіў пра пачатак акцыі па зборы ровараў і роварных дэталяў для папаўнення парку бясплатнага грамадскага роварнага пракату.
Дапамагчы нам дасягнуць гэтых мэтаў можна наступнымі спосабамі:
- ахвяраваць ровар або роварныя дэталі ці аксэсуары;
- прапанаваць сваю дапамогу (праграмаванне, адміністраванне, дызайн, тэхнічнае абслугоўванне і інш.);
- ахвяраваць любую суму грошай (у нас празрыстая сістэма — вы адразу ўбачыце на што пайшла ваша матэрыяльная дапамога).
Далучайцеся!
Арганізатары:
Экалагічна-сацыяльны праект «Добры ровар» — гэта ініцыятыва выпускнікоў Школы экалагічнага актывіста 2014 года, арганізаванай таварыствам «Зялёная сетка».
Ігар Іваноў: +375 29 692-48-80, go.mad.guys at gmail.com
Кірыл Кудравец: +375 29 500-21-69, +375 44 737-34-95, kirill.kudravets at bike.org.by
Далучайцеся да нашага праекта ў сацыяльных сетках:
https://vk.com/bikecrossing
https://www.facebook.com/bikecrossingminsk