30 красавіка адбудзецца самая вялікая роварная падзея года! Мы не перабольшваем і чакаем кожнага раварыста! Велапарад – гэта не проста свята, але і важная падзея ў развіцці роварнага руху горада!
13:00 — 14:50 — збор на пляцоўцы ў парку Перамогі (заязджаць каля стэлы)
15:00 — 16:00 — масавы роварны заезд па праспекце Пераможцаў
16:00 — 20:00 — класнае свята ў парку Перамогі!
30 красавіка адбудзецца самая вялікая роварная падзея года! Мы не перабольшваем і чакаем кожнага раварыста! Велапарад — гэта не проста свята, але і важная падзея ў развіцці роварнага руху горада!
Такім чынам, 30 красавіка а 13:00 у парку Перамогі каля фантану «Вечнасць» (які бʼе з-пад зямлі, з каменем усярэдзіне) мы збіраемся, каб атрымаць нумары ўдзельнікаў велапараду.
Будзе два намёты для выдачы нумароў.
Усе нумары раскладзеныя па алфавіце.
Для зарэгістраваных праз інтэрнэт. Удзельнік падыходзіць да валанцёра і называе сваё прозвішча. Атрымлівае веланумар, мацаванні, а таксама картку, на якой сваёй рукой піша свой рэгістрацыйны нумар (веланумар). Картку апускае ў лататрон для розыгрышу ровара.
Рэгістрацыя на месцы. Удзельнік называе прамоўтэру імя, імя па бацьку, прозвішча і нумар тэлефона для аператыўнай сувязі. Прамоўтэр выдае веланумар і мацаванні, пазначае гэты нумар насупраць звестак удзельніка. Удзельнік на чыстай картцы піша свой рэгістрацыйны нумар (веланумар). Картку апускае ў лататрон для розыгрышу ровара.
Падчас рэгістрацыі для вас грае выдатная музыка, вы зможаце паўдзельнічаць у вясёлых конкурсах і нават стварыць свой строй на месцы ці ўпрыгожыць ровар!
У 14:40 пачнецца шыхтаванне на праспекце Машэрава. Заклікаем усіх не спяшацца, паводзіцца спакойна і прыхапіць з сабой вясёлы настрой — месца хопіць усім.
Валанцёры ў адблісковых камізэльках і чырвоных вятроўках будуць радыя дапамагчы кожнаму. Іх указанні трэба выконваць без пярэчанняў, бо яны адказныя за бяспеку свята.
Маршрут: парк Перамогі — Мінск-арэна (разварот) — парк Перамогі (заезд каля стэлы).
Далей нас чакае чатыры гадзіны фестывальнай праграмы на беразе возера!
16:00–20:00 свята ў парку Перамогі.
Для дзяцей
16:00–16:30 — рэгістрацыя на бегавелагонкі ад Sportkids.by. Падрабязнасці па розных узроставых катэгорыях.
Увесь час працуе дзіцячае мястэчка «Ружовая зебра»
Для дарослых
Актыўная праграма
16:30 Аматарская велагонка ад «Мінскага роварнага таварыства» з каштоўнымі прызамі ад крамы «Партатыў»
— Захапляльнае фрысбі ад МГА «Федэрацыя лятаючых дыскаў»
— Хуткасны бадмінтон ад FBBC з прыемнымі падарункамі ад isolife.by
— Любімы і дарослымі, і дзецьмі вяровачны гарадок ад «Федэрацыі прыгодніцкіх гонак»
— Захапляльных велалабірынт ад кампаніі PAROC
— Матч па велаболе ад кампаніі 3М
— Спрынт на велатрэнажорах, віктарыны, фотаконкурс у «Інстаграме» ад Роварнага клуба «Мінск»
— Дыягностыка ровараў і кансультацыя раварыстаў ад Magicsport, а таксама інтэрактыў ад роварнай мапы Мінска onbike.by
Чылаўт-зона і адпачынак:
— Ад крамы турыстычнага рыштунку «Актыўная зона» — месца паваляцца на траве, пагрэцца ў спальніку і паспрабаваць найлепшае турыстычнае абсталяванне. А калі пашанцуе, то выйграць каштоўныя прызы
— Экалагічныя забавы і майстар-класы ад «Цэнтра экалагічных рашэнняў», таварыства «Зялёная сетка». Быць «зялёным» не толькі карысна, але й цікава!
— Конкурс велаінсталяцый ад Ідэя-банка
Зона роварных майстэрняў
Найлепшыя майстры горада да вашых паслугаў. Вам дапамогуць з рамонтам майстэрні:
«Велa100», «Круці педалі», Freewheel, «Круцільшчык».
Адно з самых гарачых месцаў на велакарнавале, дзякуючы выдатным вядоўцам Віталю Водневу і Кацярыне Пытлевай.
— падвядзенне вынікаў чэленджу #30daysofbiking разам з ВелаДыска
— конкурсы
— мыльныя бурбалкі
— барабаншчыцы
— акрабатычныя трукі
— выступ каманды MINSKtrial
— жывая музыка ад кавэр-бэндаў «Минское море» ды «ИZЮМ»
Арганізатары велапараду — 2016: Мінгарвыканкам, Роварны клуб «Мінск», Грамадскае абʼяднанне «Мінскае роварнае таварыства»
Генеральныя партнёры: IdeaBank і Paroc
Інфармацыйныя партнёры: «Это Беларусь, детка!», MinskTUT, парталы veloby.net, «Поехали!», суполка «Вело BY»
Кантактная інфармацыя
Пытанні наконт рэгістрацыі і ўдзелу ў велакарнавале, а таксама ўдзелу ў конкурсе велаінсталяцый: velominsk@bike.org.by
для СМІ і партнёраў: +375 33 630-94-85, nastezh@bike.org.by
Янчэўская Настасся, дырэктар ГА «Мінскае роварнае таварыства»