Грамадскае аб’яднанне «Мiнскае роварнае таварыства»

ГА «Мiнскае роварнае таварыства» Галоўныя напрамкі
Веласiпедны Мiнск

Наша мэта - агульнамінская сетка роварных дарожак, якія будуць злучаць паміж сабой самыя аддаленыя раёны і будуць адпавядаць усім патрабаванням раварыстаў.

ГА «Мiнскае роварнае таварыства» Галоўныя напрамкі
Інфраструктура ў адпаведнасці з еўрапейскімі стандартамі

Мінск мае ўсе магчымасці дзеля таго, каб стварыць роварную інфраструктуру на ўзроўні сусветных стандартаў. Мы маем шырокія ходнікі і дарогі, вялікія зялёныя зоны. Трэба зрабіць адносна няшмат дзеля таго, каб з гонарам сказаць: "Мінск - найлепшы роварны горад у Еўропе".     

ГА «Мiнскае роварнае таварыства» Галоўныя напрамкі
Бяспечныя і зручныя паркоўкі

Ровар патрабуе вельмі мала месца для паркоўкі, і да таго ж з'яўляецца экалагічна чыстым відам транспарту. Не зважаючы на гэта ў Мінску ствараюцца парковачныя месцы амаль выключна для аўтамабіляў. Тыя роварныя стаянкі, якія апошнім часам пачалі з'яўляццца, не адпавядаюць, на вялікі жаль, аніякім патрабаванням. Адна з нашых мэтаў - змяніць такое становішча.  

ГА «Мiнскае роварнае таварыства» Галоўныя напрамкі
Дарогі за горадам

Стварэнне роварных маршрутаў па тых маляўнічых дарогах, што вядуць праз лясы і палі, і якія могуць прыцягнуць увагу не толькі нашых, але і замежных раварыстаў. 

 

 

ГА «Мiнскае роварнае таварыства» Галоўныя напрамкі
ЕўраВела

Агульнаеўрапейская сетка роварных трасаў. Гэта праект Еўрапейскай роварнай федэрацыі (ECF) па стварэнні дванаццаці працяглых роварных маршрутаў, што перасякаюць усю Еўропу. Поўная даўжыня гэтых трасаў будзе больш за 60 000 кіламетраў. На дадзены момант існуе каля 20 000 кіламетраў.

Вытрымкі з статута:

Прадметам дзейнасці ГА «Мінскае роварнае таварыства» ёсць развіццё і папулярызацыя (прапаганда) роварнага руху ў горадзе Мінску і Мінскай вобласці, павышэнне ролі ровара ва ўсебаковым і гарманічным развіцці асобы, умацаванні здароўя грамадзян, фармаванні здаровага ладу жыцця.

Метады дзейнасці

  • удзел у распрацоўцы і рэалізацыі дзяржаўных, рэгіянальных і муніцыпальных праграм па развіцці роварнага руху;
  • стварэнне інфармацыйных рэсурсаў, скіраваных на збор і публікацыю інфармацыі пра стан роварнай інфраструктуры на тэрыторыі Мінска і Мінскай вобласці;
  • правядзенне выстаў, лекцый, семінараў, канферэнцый, нарадаў, круглых сталоў, сімпозіюмаў і іншых аналагічных мерапрыемстваў;
  • уступленне ў міжнародныя няўрадавыя аб’яднанні і саюзы, усталяванне і падтрымка простых міжнародных кантактаў і сувязяў;

Поўны тэкст статута