Спаборніцтвы па велаарыентаванні 29-30 кастрычніка

   

Клуб арыентавання БДУ у хуткім часе, а дакладна напрыканцы кастрычніка, шчыра запрашае Вас ды Вашых сяброў прыняць удзел у дзвухдзённым арыентаванні на горных роварах.

Прапануем дакладныя мапы буйнога маштабу, цікавую мясцоваць у Мінскім раёне, дабразычлівы калектыў суддзяў, адзнаку на КП “SFR-system” ды, як жа ж без гэтага?! – добры настрой ды самыя пазітыўныя ўражанні, набыццё досведу ў арыентаванні на роварах ды шанец праявіць свае найлепшыя якасці.

Таму, знаёмімся з праграмай і наперад!

Чацвер, 27.10.2011
17:00 – 20:00 Рэгістрацыя удзельнікаў з Мінска у Цэнтры рэгістрацыі:  г. Мінск, пр. Незалежнасці, д. 4, к. 463а.

Субота, 29.10.2011. Ратамка
12:00 – 13:30  Рэгістрацыя іншагародніх удзельнікаў на месцы старта
13:30  Урачыстае адкрыццё спаборніцтваў
14:00  Пачатак асабістага старта на сярэдняй дыстанцыі груп МWN-МТВО. Чаканы час пераможца 45 хвілінаў

Нядзеля, 30.10.2011. Ратамка
11:00  Пачатак асабістага старта на доўгай дыстанцыі груп MWN-МТВО. Чаканы час пераможца 90 хвілінаў
15:00  Узнагароджванне ўдзельнікаў спаборніцваў. Урачыстае закрыццё спаборніцтваў. Ад’езд удзельнікаў.

Падрабязнасці глядзіце на сайце клуба: http://www.orienteering.bsu.by/competitions/?a=1633&g=444

 

Паводле www.orienteering.bsu.by

2011 год, 18 октября

Прокрутите вверх