Беларуская мова паціху распаўсюджваецца ў нашым асяроддзі. Каб яе аматары падчас сваіх роварных размоваў не мусілі пераходзіць на мовы іншыя, мы ствараем беларускі роварны слоўнік.
Некаторыя роварныя словы ўжо добра ўсім вядомыя. Некаторыя — будуць запазычвацца з ангельскай ці расейскай моваў паводле фанетычных правілаў. А для некаторых могуць файна пасаваць непапулярныя, невядомыя беларускія словы.
Праца над слоўнікам вядзецца па-беларуску — талакой. Таму, калі ласка, далучайцеся да стварэння слоўніка, — не саромейцеся, накідвайце варыянты на кожны тэрмін. Час высветліць, якія з іх спабадаюцца, прыжывуцца, а якія знікнуць.
Кароткая спасылка на беларускі роварны слоўнік — http://goo.gl/UDTUlH: