Актывісты кампаніі “За Вела-Брэст!” паспрабуюць праехаць пункт пропуску “Варшаўскі мост” на роварах
Дагэтуль у пункце пропуску "Варшаўскі мост" перасячэнне беларуска-польскай мяжы для раварыстаў было забаронена. Калі ў велаактывістаў з Брэста гэта атрымаецца, яны будуць першапраходцамі мяжы такім спосабам. Раней падарожнікаў на ровары брэсцкія памежнікі папросту разварочвалі, прапануючы ім патрапіць у Польшчу на цягніку.