Як карыстацца роварам узімку? Сустрэча з адмыслоўцамі

   

У пятніцу, 12 снежня, на пляцоўцы Мінскага роварнага таварыства адбудзецца нефармальныя майстар-клас і дыскусія, прысвечаныя таму, як карыстацца роварам у зімовы сезон.

Час прыйшоў. Хутка на нашых вуліцах запануе сапраўдная зіма! І гэта не прычына, каб трымаць вашага двуколага сябра і самога сабе зажураным. Гэта час, калі роварам карыстацца магчыма. Зручна, бяспечна і з асалодай. Гэта час, калі на ровары можна ездзіць на працу, па справах ці нават катацца за горадам. Як гэта рабіць больш зручна, вы зможаце даведацца на нашай сустрэчы.

Тэмы майстар-класаў:

  1. Зімовы сезон — нязручнасць ці асалода?
  2. Як лепей апранацца — асноўнае пытанне.
  3. Як ездзіць бяспечна.
  4. Дзяўчаты на роварах. Досвед роварных аматарак.
  5. Якімі сродкамі найлепей даглядаць за дэталямі (ланцуг, вілка, зоркі). Якія ровары больш падыходзяць для зімы.
  6. Ці варта ставіць шыпаваныя апоны. Дзе іх набыць — у мінскіх крамах альбо праз інтэрнэт.
  7. Запрашаем таксама абмеркаваць пытанне, як зрабіць зімовыя шыпы на сваёй апоне самастойна.

Сваім вопытам падзеляцца дасведчаныя ўдзельнікі Мінскага роварнага таварыства Марына Амбражэйчык, Аляксандр Дзешчанка, Павал Гарбуноў і Джон Росмэн, якія на чатырох маюць досвед зімовай навігацыі больш за 34 гады.

Прыходзьце ўсе, хто ўжо мае досвед зімовых роварных паездак, а таксама тыя, хто яшчэ вырашае, карыстацца роварам узімку ці не.

Дата — пятніца, 12 снежня.
Месца — вул. Смалячкова, 14а.

Пачатак а 19-й (не спазняйцеся!).
Прысмакі да гарбаты — вітаюцца й спажываюцца.

Смак зімы прыходзіць падчас язды!

2014 год, 6 декабря

Прокрутите вверх