У Еўрапейскі дзень кліматычнай дыпламатыі, 17 чэрвеня 2015 года, у Лошыцкім парку пройдзе велапрагулка з прадстаўнікамі дыпламатычных місій ды Еўрапейскай камісіі.
У Еўрапейскі дзень кліматычнай дыпламатыі, 17 чэрвеня 2015 года, у Лошыцкім парку пройдзе велапрагулка з прадстаўнікамі дыпламатычных місій ды Еўрапейскай камісіі.
Падчас мерапрыемства адбудзецца гутарка пра клімат і абарону наваколля з прадстаўнікамі розных пасольстваў, а таксама невялікая велаэкскурсія па самім парку.
Арганізатары велапрагулкі: Пасольства Францыі супольна з Прадстаўніцтвам Еўрапейскай камісіі ў Мінску і пасольствамі краін Еўрапейскага Саюзу пры падтрымцы сеткі рэстарацый «Шакаладная карта», кампаніі «Ізалайф-экспарт», майстэрні велаэкскурсій «Менскі велашпацыр» і радыёстанцыі «Радыюс FM». Мінскае роварнае таварыства таксама ўнесла пасільную дапамогу. Ад нас у велапрагулцы возьме ўдзел старшыня МРТ Яўген Харужы.
Гэтай падзеяй арганізатары хочуць звярнуць увагу грамадскасці да праблемы забруджання наваколля і кліматычных зменаў. Да канца 2015 года Пасольства Францыі ў Мінску плануе правесці яшчэ некалькі мерапрыемстваў, прысвечаных клімату, наваколлю і ўстойліваму развіццю.
Гэтая падзея ўпісваецца ў календар мерапрыемстваў, прысвечаных клімату, наваколлю і ўстойліваму развіццю, якія Пасольства Францыі ў Мінску плануе правесці да канца 2015 года:
- Цяпер праходзіць фотаконкурс «Мой кадр у абарону прыроды».
- З 24 да 26 чэрвеня ў БДУ пройдзе Летні ўніверсітэт, галоўнай тэмай якога стане міжнароднае права стасоўна наваколля.
- На верасень запланаваныя мерапрыемствы вакол біягастраноміі, конкурс малюнкаў «Мая экалагічная афіша» ды інтэлектуальная віктарына.
- У кастрычніку пройдзе канферэнцыя па праблемах клімату з удзелам адмыслоўцаў у экалагічным праве і пытаннях глабальнага пацяплення.
- У снежні 2015 года, падчас правядзення ў Паржы канферэнцыі COP21, у Мінску пройдзе тыдзень кіно пра наваколле.