Велаахова рэдкіх рыбаў

   

Мінскае роварнае таварыства запрашае раварыстаў узяць удзел у ахове рэдкіх рыбаў.

Роварны атрад МРТ выпраўляецца ў пятніцу, 7 лістапада (цягнік Мінск-Пасажырскі — Гудагай, 6:10).

Мінскае роварнае таварыства запрашае раварыстаў узяць удзел у ахове рэдкіх рыбаў.

Пры канцы кастрычніка пачынаецца нераст ласасёвых рыбаў, і ў Астравецкім раёне арганізуецца валанцёрскае патруляванне рэкаў.

Роварны атрад МРТ адпраўляецца ў пятніцу, 7 лістапада, а 6:10 (цягнік Мінск-Пасажырскі — Гудагай) ад чыгуначнага вакзала.

Магчыма далучыцца на 1, 2 або 3 дні.

Трэк + язда па рацэ.

Пры сабе абавязкова мець квіт для памежнай зоны і пашпарт!

Неабходна таксама запоўніць рэгістрацыйную форму і асобна звязацца з арганізатарамі велапаездкі для каардынацыі:

+375-29-565-82-91 (мтс) (Павал)
+375-44-544-25-78 (velcom) (Павал)
john.roseman@ecotransport.by

Калі будзе вольны час, верагодна, можна будзе зладзіць радыяльную велапаездку на Сарачанскія азёры.

2014 год, 5 ноября

Прокрутите вверх