Сябры, мы перш за ўсё шукаем раўнацэннага члена каманды, гатовага да самастойнага плавання, адказнасці, гатовага на 30 месяцаў «захварэць» на ровар. Мэта нашай супольнай працы — стварэнне іміджу арганізацыі і папулярызацыя роварнага руху ў Беларусі.
У рамках праекта «Развіццё роварнага руху ў інтарэсах грамадскасці Рэспублікі Беларусь» каманда грамадскага абʼяднання «Мінскае роварнае таварыства» шукае новых супрацоўнікаў. Праект рэалізуецца ГА «Мінскае роварнае таварыства» і ўстановай «Цэнтр экалагічных рашэнняў» пры падтрымцы Еўрапейскага Саюза. Тэрмін рэалізацыі — 30 месяцаў.
Вакансія — «PR-спецыяліст»
Сябры, мы перш за ўсё шукаем раўнацэннага члена каманды, гатовага да самастойнага плавання, адказнасці, гатовага на 30 месяцаў «захварэць» на ровар. Мэта нашай супольнай працы — стварэнне іміджу арганізацыі і папулярызацыя роварнага руху ў Беларусі.
Вашыя рэзюмэ і пытанні чакаем на адрас olga@bike.org.by. Вакансія адкрыта да 20 сакавіка.
Што мы шукаем у будучым калегу:
- уменне пісаць разнапланавыя тэксты: прэс-рэлізы, рэкламныя матэрыялы, артыкулы, справаздачы, пасты для сацыяльных сетак
- схільнасць да рэдактарскай работы і фанатычная пісьменнасць
- свабоднае валоданне англійскай, рускай, беларускай мовамі
- жывы розум — уменне разумець патрэбы рознай мэтавай аўдыторыі: веданне, як працаваць з бізнесам, дзяржавай, грамадствам
- паважлівае стаўленне да «зялёных» каштоўнасцяў
- гатовасць ездзіць на ровары, паасобна збіраць смецце, працаваць у нетрадыцыйны працоўны час
- прафесійныя навыкі: веданне прынцыпаў і тэхналогій PR, маркетынгу і рэкламы
- досвед арганізацыі PR-мерапрыемстваў
Вітаецца: валоданне графічнымі рэдактарамі, любоў да фатаграфіі, відэамантажу, валоданне прыёмамі аратарскага мастацтва і рыторыкі. Асабістая прывабнасць і прэзентабельны знешні выгляд. Вялікая база сваіх асабістых сувязяў і кантактаў у сацыяльнай, камерцыйнай сферах
Мы прапануем:
- працу над праектам, які змяняе аблічча нашай краіны, годныя мэты і магчымасць засынаць з пачуццём, што дзень быў пражыты не дарма
- вялікае поле для рэалізацыі самых амбітных планаў
- не офіс, а «хатка з агародам» у 10 хвілінах ад плошчы Якуба Коласа і плошчы Перамогі з неверагодна жывой прасторай з крэатыўных, добрых і таленавітых людзей. Будзе цесна, шумна, шалёна, але дакладна не нудна
- лаяльны працоўны графік, магчыма дыстанцыйная работа
- вялікія магчымасці асабістага росту і навучання ў Беларусі і за яе межамі
- афіцыйнае працаўладкаванне
- 40-гадзінная занятасць на тыдзень