У Мінск прыедуць 10 электраровараў, якія выпрацоўваюць электраэнергію

   

Цікавую акцыю, прысвечаную «Гадзіне Зямлі», арганізуе сёлета кампанія Velcom:

У Мінск прыедуць 10 электраровараў, якія выпрацоўваюць энергію. Гэтай электрычнасцю будуць сілкавацца светлавыя табло. Іх усталююць на пляцоўцы перад будынкам офіса Velcom на Інтэрнацыянальнай, 36-2 у Мінску (насупраць Палаца Рэспублікі). Пакруціць педалі можна будзе ад 20:00. Кожны ахвотны зможа сфатаграфацца каля светлавой фотасценкі, якая сілкуецца ад велаэлектраэнергіі.

Ароч электраровараў будуць праводзіцца разнастайныя акцыі ды прагляд дакументальнага фільму Яна Артуса Бертрана і Люка Бесона «Дом» на вялікім экране.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

2015 год, 25 марта

Прокрутите вверх