Вы не забыліся?
Заўтра.
А 14:00.
Адбудзецца Першы мінскі велапарад.
Вы гатовыя?
Крыху пра праграму:
Збор удзельнікаў велапарада, рэгістрацыя — з 14:00 да 15:00 (пляцоўка каля «Мінск-арэны»). Па прыездзе шукайце ровар з сцягам нашага таварыства. Каля яго вы зможаце атрымаць апазнавальныя стыкеры сябраў МРТ для сваіх ровараў. Валанцёраў МРТ таксама можна будзе лёгка пазнаць па адблісковых камізэльках з сімволікай.
А 15:00 будзе дадзены старт парада. Прыкладна а 15:30 мы фінішуем каля стэлы.
У парку Перамогі вас чакаюць:
- Квэст у анлайн-рэжыме на тэрыторыі парка, для ўдзелу ў якім вам спатрэбіцца толькі смартфон. Прызы!
- Масавая твітэр-бітва на 80 чалавек.
- Дог-фрызбі і «алтымаці-фрызбі». Розыгрыж дыскаў-летуноў.
- Дзве рамонтныя майстэрні.
- Бясплатны велапракат, тэст-драйв.
- Танцавальная пляцоўка
- Зоны актыўнасці дзяцей ад 1 да 8 гадоў.
- Шацёр з роварнымі конкурсамі ды прыемнымі падарункамі.
- Мінскае роварнае таварыства выставіць майстэрню. Таксама каля нашага стэнда можна будзе папіць гарбаты з самавара паволе рэцэпту Джона Росмэна.
- Ды іншае.
Прыязджайце самі! Патэлефануйце сябрам або проста зараз запрасіце іх праз Facebook, УКантакце. Бо ў найлепшым выпадку такая магчымасць надарыцца толькі праз год!
Парад адбудзецца ў любое надвор’е!