З 4 да 15 ліпеня 2015 года адбудзецца Трэці міжнародны велапрабег «Еўропа без межаў»
Маршрут велапрабегу:
Гродна — Коўна (Kaunas) — Панявеж (Panevėžys) — Рыга (Rīga) — Дзвінск (Daugavpils) — Браслаў — Друя.
Мэта велапрабегу: развіццё і ўмацаванне добрасуседскіх адносін і пашырэнне кантактаў паміж грамадзянамі Беларусі, Літвы і Латвіі, прапаганда здаровага ладу жыцця, папулярызацыя веларуху сярод насельніцтва, развіццё роварнага турызму, знаёмства з гісторыка-культурнай спадчынай, што лучыць нашы краіны, прцягненне шырэйшых масаў моладзі да актыўнага ладу жыцця.
Задача велапрабегу: звярнуць увагу да праблемаў перасячэння дзяржаўных межаў на роварах.
Умовай удзелу ў велапрабегу ёсць жаданне зрабіць свой унёсак у вырашэнне мэты гэтага міжнароднага велапрабегу, а таксама адсутнасць медычных супрацьпаказанняў да язды на ровары. Людзям, што не ездзілі роварам на доўгія дыстанцыі, удзел у велапрабегу не рэкамендуецца.
Ініцыятар велапрабегу: велаклуб «Кола-БОК» (Брэст, Беларусь).
Удзельнікам велапрабегу «Еўропа без межаў» можа стаць любы ахвотны з тэхнічна спраўным роварам, які дасягнуў паўналетняга веку і не мае медычных супрацьпаказанняў да фізічных нагрузак і язды на ровары.
Харчаванне: за кошт удзельнікаў, з разліку 15 даляраў ЗША ў суткі.
Начлегі: плануюцца ў недарагіх хостэлах (да 10 еўраў). Па магчымасці — у спартзалах (бясплатна).
Далучыцца да прабегу можна на любым этапе.
Мерапрыемства не носіць камерцыйны характар.
З праграмай мерапрыемства можна азнаёміцца тут.