Дагэтуль у пункце пропуску "Варшаўскі мост" перасячэнне беларуска-польскай мяжы для раварыстаў было забаронена. Калі ў велаактывістаў з Брэста гэта атрымаецца, яны будуць першапраходцамі мяжы такім спосабам. Раней падарожнікаў на ровары брэсцкія памежнікі папросту разварочвалі, прапануючы ім патрапіць у Польшчу на цягніку.

Як паведаміў "Еўрарадыё" каардынатар кампаніі “За Вела-Брэст!” Уладзімір Красько, удзельнікі польска-беларускага велапрабегу ўзброяцца пісьмовымі адказамі на свае запыты ад памежных камітэтаў абодвух краінаў. Згодна з унутранай інструкцыяй і польскіх, і беларускіх памежнікаў, “праезд праз “Варшаўскі мост” на ровары не забараняецца”.
Красько: “Так з'явілася ідэя праверыць на практыцы, наколькі гэта рэальна. Вось ужо ў нядзелю, 14 кастрычніка, плануецца такое невялікае мерапрыемства. То бок тыя людзі, якія маюць візы, сядуць на ровары і паспрабуюць перасекчы мяжу праз "Варшаўку". Калі не ўпусцяць, то будзе нейкі адказ, чаму нельга. Мінскае кіраўніцтва дазволіла нам праехаць, таму будзе надзвычай цікава, чаму на месцы брэсцкія памежныя службы нам гэтае забараняюць".
Як адзначыў велаактывіст, пры станоўчых выніках роварнага эксперымента, магчыма, гэта стане новым спосабам пераезду мяжы для брэстаўчан.