Дзяржаўны памежны камітэт адказаў на запыт пра магчымасць перасячэння мяжы Беларусі на ровары. З адказу вынікае, што раварысты могуць перасякаць мяжу ў аўтадарожных пунктах пропуску.
Дзяржаўны памежны камітэт адказаў на запыт пра магчымасць перасячэння мяжы Беларусі на ровары. З адказу вынікае, што раварысты могуць перасякаць мяжу ў аўтадарожных пунктах пропуску.
Навіна добрая, але вядома, што польскі бок дазваляе рухацца на ровары не ва ўсіх пералічаных пунктах (напрыклад, на пераходзе Брэст — Цярэспаль праехаць не атрымаецца), і ў гэтым аспекце наўрад ці нешта памянялася. Апроч таго, не зусім зразумелы парадак перасячэння ў сувязі з забаронай пешаходнага руху: напрыклад, ці будуць раварысты стаяць у агульнай аўтамабільнай чарзе?