10 чэрвеня а 18:00 у некамерцыйнай роварнай майстэрні «Гараж 38» святкуецца адкрыццё і пачынаецца рэгістрацыя будучых карыстальнікаў бясплатнага роварнага пракату «Добры ровар».
10 чэрвеня а 18:00 у некамерцыйнай роварнай майстэрні «Гараж 38» святкуецца адкрыццё і пачынаецца рэгістрацыя будучых карыстальнікаў бясплатнага роварнага пракату «Добры ровар».
Праект «Добры ровар» ажыццяўляецца выпускнікамі Школы Экалагічнага Актывіста і камандай валанцёраў пры падтрымцы таварыства «Зялёная Сетка», Цэнтра экалагічных рашэнняў і ГА «Мінскае роварнае таварыства».
Мэтай праекта з'яўляецца стварэнне бясплатнага роварнага пракату ў Мінску. «Добры ровар» накіраваны на тое, каб забяспячыць даступнасць ровара для насельніцтва, а таксама паказаць яго перавагі ў якасці гарадскога транспарту. Бясплатны роварны пракат будзе працаваць да кастрычніка.
«Еўрапейскі досвед даказвае паспяховасць выкарыстання ровара ў якасці дамінуючага віду транспарту ў горадзе (Амстэрдам, Капенгаген). Мінск, дзякуючы плоскаму рэльефу і шырокім тратуарам — ідэальны горад для ровара», — адзначаюць араганізатары праекта.
10 чэрвеня а 18-й гадзіне ў некамерцыйнай роварнай майстэрні «Гараж 38» (найбліжэйшы будынак — пр. Незалежнасці, 44б) арганізатары і валанцёры праекта будуць прымаць гасцей і дапагаць з рэгістрацыяй у сістэме. Каб стаць карыстальнікам сістэмы пракату, трэба быць паўналетнім і пры сабе мець пашпарт.
Каманда праекта не абмяжоўваецца арганізацыяй бясплатнага роварнага пракату і на працягу ўсяго праекта будзе праводзіць акцыі, майстар-класы з мэтай прыцягнення ўвагі жыхароў і гасцей сталіцы да культуры роварнага руху, яго перспектыў і праблем.
Карыстальнікам роварнага праката будуць прапанаваны разнастайныя спосабы баўлення часу.
Арганізатары:
- Игар Іваноў +375 29 692-48-80, go.mad.guys@gmail.com (фандрайзінг)
- Кыріл Кудравец +375 29 500-21-69, +375 44 737-34-95, kirill.kudravets@bike.org.by (тэхнічнае забеспячэнне праекта)
- Дзмітрый Васьковіч +375 29 811-24-41, esperanto09@yandex.ru (каардынатар валанцёраў)
Сайт: www.dobrovar.by