У Жодзіне на ходніках будуць намаляваныя веладарожкі

   

У Жодзіне, як і ў багата якіх іншых кампактных гарадах з невялікай колькасцю насельніцтва, ровар можа стаць самым зручным і хуткім транспартам. 

Не так даўно ў горадзе прынялі гарадскую стратэгію ўстойлівага развіцця. Яна прадугледжвае стварэнне плана мабільнасці і, у прыватнасці, развіццё роварнага руху. 

У першым праекце па развіцці роварнай інфраструктуры гаворка вядзецца толькі пра змены ў цэнтральным квартале горада. Праект прадугледжвае паніжэнне бардзюраў і стварэнне роварных дарожак на ходніках. 

Ініцыятары праекта — дырэктар Маладзёжнага цэнтра горада Жодзіна Тацяна Міхайлава і праектавальнік Сяргей Мытнік — папрасілі Мінскае роварнае таварыства падзяліцца досведам. Сустрэча прайшла ў Маладзёжным цэнтры Жодзіна. 

Тэхнічнае рашэнне ўжо вядомае мінчукам: веладарожкі будуць накрэсленыя на ходніку. Шырыня ходніка ў квартале дастатковая для таго, каб зрабіць веладарожкі шырынёй ад 1,5 да 2 метраў без шкоды для пешаходнага руху. Безбар’ернае асяроддзе будзе стварацца паніжэннем бардзюрнага каменю ці стварэннем пандусаў. 

Эксперт МРТ Яўген Харужы, праектавальнік Сяргей Мытнік і каардынатар праектаў МРТ Павел Гарбуноў

 

Папярэдні план стварэння сеткі роварных дарожак у горадзе Жодзіна

Надалей, вядома ж, хацелася б злучыць цэнтральную частку і з аддаленымі жылымі раёнамі.

2015 год, 14 апреля

Прокрутите вверх