4 красавіка Мінск наведае куратар праекта «Let's Bike it!» Уладзімір Кумаў і раскажа пра велавандроўку з Мексікі ў Аргенціну.
4 красавіка а 19:00 у Доме Фішэра адбудзецца сустрэча-аповед пра велавандроўку з Мексікі ў Аргенціну.
У сакавіку 2014 куратар праекта Let's bike it! Уладзімір Кумаў завяршыў падарожжа ў паўтара гады на ровары з Мексікі ў Аргенціну. На сустрэчы ён падзеліцца самымі яркімі ўражаннямі і раскажа гісторыі, якія здарылася з ім падчас паездкі. На вялікім экране будуць паказаны шматлікія фатаграфіі.
Кошт — 70 тысяч Br.
Уваход паводле папярэдняй рэгістрацыі, колькасць месцаў абмежавана.
https://docs.google.com/forms/d/1l-2j10PeIoPOZCfmiTNb7kyGzy9-hfaxFCg0-79U_U4/formResponse
З інтэрв’ю РІА «Новости»: «Ідэя перасекчы Лацінскую Амерыку на двух колах нарадзілася пасля роварнай вандроўкі з Санкт-Пецярбурга ў Лісабон у 2010 годзе, — апавядае Кумаў. — Праехаўшы па ўсёй Еўропе, удзельнікі падарожжа знялі фільм пра веларух ў еўрапейскіх краінах, які быў паказаны ў 80 расійскіх гарадах і натхніў мноства людзей пачаць нешта рабіць для роварнага руху ў сябе дома».
Пасля пяці складаных, але вельмі цікавых і прыгожых дзён у Карыбскім моры Кумава чакалі перуанскі і аргенцінскі ўчасткі, якія аказаліся, паволе яго прызнання, самымі няпростымі з усяго падарожжа. «У Перу амаль дзве тысячы кіламетраў ішлі па пустыні, а мозг прасіў разнастайнасці. Там жа былі пераезды цераз Анды, — апавёў ён. — Праз анамальную спякоту складана далася і першая тысяча кіламетраў па Аргенціне», — дадаў падарожнік.