Сяброўства

Часта людзі задаюцца пытаннем: "Што мне дасі ўдзел у арганізацыі?", Але не могуць адказаць на пытанне: "Што магу я дасі арганізацыі?" А варта было б.

Грамадская арганізацыя - гэта добраахвотнае аб'яднанне людзей на аснове сумесных інтарэсаў і мэтаў. Мэта МРТ - ствараць горад, зручны для веласіпедыстаў, для ўсіх. Калі вы падтрымліваеце гэтую мэту і жадаеце прасоўваць нашы агульныя інтарэсы - мы чакаем вас. Арганізацыя стваралася не дзеля бонусаў і скідак.

І ўсё ж, якія зніжкі і бонусы ўжо ёсць?

У нас ёсць партнёры, якія падтрымліваюць нашы інтарэсы і падаюць зніжкі сябрам нашай арганізацыі.

Чым сябра МРТ адрозніваецца ад валанцёра?

Сябры МРТ і валанцёры МРТ блізкія паміж сабою. Звычайна ўсе пачынаюць з валанцёрства. Валанцёр актыўны па азначэнні, таму не дзіва, што шматлікія валанцёры ўдзельнічаюць у нашай працы не менш, а то і больш, за нашых сябраў. Паўстае пытанне:

Навошта станавіцца сябрам арганізацыі, а не працягваць дзейнічаць у якасці валанцёра?

Паводле юрыдычнага статусу наша арганізацыя — грамадская. Нам важна, каб у нас было больш фармальных членаў, то бок людзей, якія падтрымліваюць нашу дзейнасць. Гэта павялічвае нашую важкасць, і нам будзе прасцей лабіяваць інтарэсы раварыстаў. Менавіта таму нашы шматлікія сябры, якія не маюць часу на удзел у нашай агульнай працы, становяцца сябрамі, каб падтрымаць нас. У ідэале мы хочам, каб кожны мінскі раварыст, якому неабыякавая наяўнасць у Менску кагосьці, хто б фармуляваў і адстойваў іх інтарэсы, мог стаць нашым сябрам.

Але і шмат хто становіцца членам МРТ, каб проста больш шчыльна ўдзельнічаць у нашай працы.

Як стаць сябрам Мінскага роварнага таварыства?

  1. Аплаціць уступны ўнёсак не менш за 1 базавую велічыню (зараз гэта 23 р.).
  2. Запоўніць гэтую форму. Мы паспрабуем апрацаваць Ваш плацёж маскімальна хутка.
  3. Чакаць e-mail з далейшымі інструкцыямі.

Што такое гібкі сяброўскі ўнёсак?

Памер членскага ўнёску адносна гібкі. Мінімальную суму ўнёску мы імкнёмся трымаць як мага больш даступным — 1 базавая велічыня (зараз гэта 210 тысяч рублёў). Калі вы гатовыя дапамагчы большай сумай, напрыклад, аплаціць 350 тысяч - аплачвайце членскі ўзнос большай сумай. Калі вы знаходзіцеся зусім у сціснутых умовах - вы, у парадку выключэння, можаце аплаціць суму, меньшую 1 базавай велічыні.

Унёсак дзейнічае на працягу каляндарнага года - да 31 снежня. Уступны ўнёсак аналагічны сяброщскаму штогадоваму, выплата ўступнага ўнёску прыраўноўваецца да выплаты сяброўскага ўнёску за бягучы год. Чарговы ўнёсак выплачваецца не пазней за 1 сакавіка таго года, за які праводзіцца выплата. Заплаціць за два гыды наперад нельга.

Пра тое, як аплаціць - чытайце тут.