Мінскае роварнае таварыства - Навіны

Фільм "Зіма на ровары"

Першы фільм пра зімовую роварную культуру Мінска, зняты "Мінскім
роварным таварыстам" пры падтрымцы Еўрарадыё.

Муві-фэст "Роварныя стужкі"

Субота, 25 лютага, 15:00.

Відэапаказ ролікаў пра ровары і раварыстаў у горадзе. Прэзентацыя першага нашага роліка "Зіма на ровары".

Падрабязнасці: http://bike.org.by/ru/movie-fest .

"Зіма на ровары"

Ініцыятыва "Ровар у горадзе" запрашае ўсіх на чарговую марозную пакатушку, якая адбудзецца 18 лютага, а 15 гадзіне.

Даведацца пра яе падрабязней і паведаміць пра ўдзел можна тут.

"Канцэпцыю прыняць, дарожак не будаваць"

19 студзеня Onliner публікуе цытату чыноўніка з адміністрацыі Цэнтральнага раёну наконт будаўніцтва веладарожак:

«У нас былі гатовыя чатыры прапановы. Напрыклад, зрабіць веладарожку вакол вадасховішча. Альбо пракласьці яе ад Лагойскага да Даўгінаўскага тракту. Пачаўся нейкі рух. Мы хацелі здаць аб’ект да 2013 году. Але ў канцы 2011-га прыйшоў ліст за подпісам аднаго з намесьнікаў старшыні Менгарвыканкаму з указаньнем прыпыніць праектаваньне і будаўніцтва веладарожак у Менску».

Спаборніцтвы па велаарыентаванні 29-30 кастрычніка

Клуб арыентавання БДУ у хуткім часе, а дакладна напрыканцы кастрычніка, шчыра запрашае Вас ды Вашых сяброў прыняць удзел у дзвухдзённым арыентаванні на горных роварах.

Прапануем дакладныя мапы буйнога маштабу, цікавую мясцоваць у Мінскім раёне, дабразычлівы калектыў суддзяў, адзнаку на КП “SFR-system” ды, як жа ж без гэтага?! – добры настрой ды самыя пазітыўныя ўражанні, набыццё досведу ў арыентаванні на роварах ды шанец праявіць свае найлепшыя якасці.

Таму, знаёмімся з праграмай і наперад!

У падарожжы ты свабодны: Вялікі свет Клода Мартале

Швейцарац Клод Мартале (Claude Marthaler) – адзін з самых славутых велападарожнікаў сучаснасці, чалавек, які накруціў на колы свайго ровара ўжо больш за 120 000 км, аб’ехаў Еўропу, Азію, Афрыку, Амерыку. Так сталася, што некаторы час таму ён завітаў у Мінск, і мы, безумоўна, не маглі не скарыстацца магчымасцю пагаманіць з ім пра філасофію далёкіх падарожжаў, пра жыццё на колах і асаблівасці велатурызма.

Зялёная сетка

Зусім нядаўна адбылася прыемная падзея ў жыцці нашай арганізацыі. Гамонка ідзе на дадзены момант не пра Дзень без аўтамабіля (гэта само па сабе свята, хаця ў Мінску яго і не адзначалі), а пра тое, што  было прынята рашэнне ўключыць нашае таварыства ў Зялёную сетку.

Велафорум-2011

17-18 верасня 2011 г. у Гародні дзякуючы намаганням ініцыятывы “Вела-Гродна” быў праведзены першы форум раварыстаў Беларусі. Ад Мінска ў ім прымалі ўдзел старшыня Мінскага роварнага таварыства Яўген Харужы, Ігар Скрыпка і Марына Амбражэйчык.

Хацелі як лепей?

Праспект Незалежнасці з’яўляецца ажыўленай роварнай магістраллю, якая лучыць Уручча з цэнтрам горада. Да жалю, на ім ёсць некалькі месцаў, праезд якіх ніяк нельга назваць бяспечным. Пасля некалькіх ДТЗ з удзелам раварыстаў на з’езде з праспекта Незалежнасці да МКАД каля 15-га корпуса БНТУ (Незалежнасці, 150), ДАІ прыняла тэрміновыя захады дзеля бяспекі раварыстаў на гэтым пешаходным пераходзе — усталявала агароджу. Наведнікі сайта http://veloby.net/ сфатаграфавалі вынік.

Суд падтрымаў ДАІ: ездзіць па Мінску на ровары па-ранейшаму нельга

Учора, 1 жніўня 2011 года, суд Цэнтральнага раёна г. Мінска разглядаў касацыйную скаргу раварыста Уладзя Валодзіна.
2 чэрвеня Валодзін быў аштрафаваны лейтэнантам ДАІ Махначом на 1 базавую велічыню за праезд на ровары па праезнай частцы.

Зніжкі ў краме "Веламанія" для сябраў Мінскага роварнага таварыства

Роварная крама і майстэрня “Веламанія” (адрас — праспект Пераможцаў, 11 ТВЦ “Бюргер”, 2 узровень) дае зніжкі на набыццё, абслугоўванне і рамонт ровараў для сябраў Мінскага роварнага таварыства.

Абслугоўванне і рамонт — 5-7% зніжкі.
Набыццё — зніжкі ў залежнасці ад канкрэтна абранага тавару.
Сайт крамы: www.vm.by

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах:
+37529-674-00-40 — Аляксей
+37529-651-59-86 — Артур

Зніжка даецца пры прадстаўленні пасведчання раварыста!

Запрашаем на штотыднёвыя сустрэчы!

З 19 траўня мы пачынаем рэгулярныя сустрэчы ўсіх, каму цікавая нашая дзейнасць. Кожны тыдзень, у чацвер, а 19:00 мы чакаем вас у кавярні "Казачны замак" у парку імя Горкага!

Падрабязнасці і мапа: http://bike.org.by/be/thursday-meetings

kerbs.bike.org.by --- адзнач свой улюбёны бардзюр на карце!

Да вашай увагі прадстаўлена карта, на якой кожны раварыст можа адзначаць свае улюбёныя бардзюры, машыны на ходніку, прыступкі і іншыя перашкоды нармальнаму руху ў горадзе: http://kerbs.bike.org.by/ .

З яе дапамогай мы можам збіраць звесткі пра бардзюры ад вялікай колькасці людзей, каб потым выкарыстаць іх у працы з афіцыйнымі органамі ўлады.

Дзеля дадавання кропкі не трэба рэгістрацыя, проста клікніце ў патрэбным месцы карты і запоўніце ўсплываючую форму. Усё!

Запуск сайта bike.org.by

Добры дзень!

Нам надзвычай прыемна паведаміць Вам, што наш сайт http://bike.org.by гатовы да тэставага паказу. Вельмі шмат ужо зроблена, а трэба зрабіць яшчэ больш. Таму мы і просім Вас не крытыкаваць тое, што ўжо здзейснена, а ўносіць канструктыўныя прапановы, даваць ідэі.  (Кантактная інфармацыя).

На цяперашні час мы зрабілі раздзел з навінамі, а таксама аўтаматызавалі працэс уваходу ў таварыства новых сяброў. 

Прэс-рэліз

Мінск з цягам часу становіцца ўсё больш падобны да іншых еўрапейскіх сталіц. Можа быць, не ва ўсім, але ў колькасці ровараў – дакладна. Паводле апошніх падлікаў на працягу гэтага сезона на вуліцы Мінска выедзе больш за 300 000 раварыстаў.

Старонкі