Мінскае роварнае таварыства - Навіны

Акцыя «Let’s do it – Зробім» шукае дапамогі ў нанясенні засмечаных месцаў на мапу

Сябры, не так багата тых, хто любіць лясы гэтак жа моцна, як мы, турысты. Хто як не мы цэніць, калі ў лясах чыста. Цяпер мы актыўна шукаем месцы несанкцыянаваных звалак і асабліва засмечаныя лясы і лесапаркі, у якія не дабіраюцца камунальныя службы. Мы просім вашай дапамогі ў вызначэнні такіх месцаў.

I Мінскі парад ровараў

Сябры, нарэшце мы да гэтага дажылі!

Першы гарадскі парад ровараў адбудзецца 1 траўня.

Нарэшце-то можна сабрацца і праехаць па спецыяльна перакрытых для нас, веласіпедыстаў, праспекце Пераможцаў («Мінск-Арэна» - парк Перамогі).

Пасля прабегу мы будзем арганізоўваць міні-фестываль у Парку Перамогі.

Прыязджайце самі і запрашайце сваіх сяброў!

 

Падрабязнасці на сайце www.minsk.bike

To be continued……… #30daysofbiking

Неўзабаве красавік падбярэцца да свайго лагічнага завяршэння, і хтосьці з радасцю зможа сказаць «Я правёў на ровары 30 дзён, я выканаў абяцанне». 30 дзён, нягледзячы на «прыўкраснае» снежна-дажджыстае надвор’е. 30 дзён насуперак ляноце й цеплыні ўтульных канап. 30 дзён разам з сябрамі ці паасобку вы рабілі выбар на карысць абяцання. Для навічкоў гэта сталася моцным выпрабаваннем, для профі — добрым стартам для пачатку сезона.

Кава ў падарунак тым, хто «30 дзён на ровары»

У Мінскага роварнага таварыства з’явіўся новы сябар — сетка кавярняў «Гараж».

З жаданнем падтрымаць раварыстаў горада кавярня падключаецца да міжнароднай акцыі «30 дзён на ровары».

Пакажы spoke card удзельніка падчас замовы на любую суму і атрымай каву ў падарунак!*

Падарожжа на паўтара гады і 30 000 кіламетраў

Известный белорусский велосипедист, активист "Минского велосипедного общества"  Алексей Ландрэс отправляется в полуторагодовое велопутешествие. За 18 месяцев он планирует проехать около 30 тысяч километров по 30 странам Ближнего Востока и Азии.

Майстар-клас па размалёўцы ровараў! 19 красавіка ў Гаражы 38

Беларуская

Майстар-клас па размалёўцы ровараў! 9 красавіка, з 13.00 па 16.00, Фаланстэр ладзіць майстар-клас па размалёўцы ровараў для праекта “Добры ровар” ў Гаражы 38.

Размалёўваем для "Добрага ровара" :)

У Жодзіне на ходніках будуць намаляваныя веладарожкі

У Жодзіне, як і ў багата якіх іншых кампактных гарадах з невялікай колькасцю насельніцтва, ровар можа стаць самым зручным і хуткім транспартам. 

Не так даўно ў горадзе прынялі гарадскую стратэгію ўстойлівага развіцця. Яна прадугледжвае стварэнне плана мабільнасці і, у прыватнасці, развіццё роварнага руху. 

У першым праекце па развіцці роварнай інфраструктуры гаворка вядзецца толькі пра змены ў цэнтральным квартале горада. Праект прадугледжвае паніжэнне бардзюраў і стварэнне роварных дарожак на ходніках. 

Адкрыццё міжнароднай выставы «Мотавелаэкспа-2015»

Міжнародная выстава «Мотавелаэкспа-2015» адкрываецца ў Мінску 9 красавіка.

Аповед пра велавандроўку з Мексікі ў Аргенціну

4 красавіка Мінск наведае куратар праекта «Let's Bike it!» Уладзімір Кумаў  і раскажа пра велавандроўку з Мексікі ў Аргенціну.

30 дзён на ровары

Мінскае роварнае таварыства ў гэтым годзе падтрымлівае міжнародную акцыю «30 дзён на ровары». Беларусь ужо другі раз прымае актыўны ўдзел, і на гэты год у ініцыятараў акцыі вялікія планы.
З 1 да 30 красавіка мы заклікаем кожнага зрабіць свядомы выбар на карысць двухколавага сябра.

Польскія стандарты гарадскіх роварных сцежак

Беларуская

На сайце з’явіўся пераклад прэзентацыі cтандартаў гарадскіх роварных сцежак. Прэзентацыя будзе карысна ўсім тым актывістам, якія займаюцца развіццём роварнай інфраструктуры, а таксама праектавальнікам. Прэзентацыю можна спампаваць тут.

Таксама ўжо ў траўні у Мінску павінна з’явіцца кніга «Праектаванне гарадскіх роварных сцежак», грошы на якую былі сабраныя праз краўдфандынг. Падрабязнасці — тут.

У Мінск прыедуць 10 электраровараў, якія выпрацоўваюць электраэнергію

Цікавую акцыю, прысвечаную «Гадзіне Зямлі», арганізуе сёлета кампанія Velcom:

У Мінск прыедуць 10 электраровараў, якія выпрацоўваюць энергію. Гэтай электрычнасцю будуць сілкавацца светлавыя табло. Іх усталююць на пляцоўцы перад будынкам офіса Velcom на Інтэрнацыянальнай, 36-2 у Мінску (насупраць Палаца Рэспублікі). Пакруціць педалі можна будзе ад 20:00. Кожны ахвотны зможа сфатаграфацца каля светлавой фотасценкі, якая сілкуецца ад велаэлектраэнергіі.

III Міжнародны велапрабег «Еўропа без межаў»

З 4 да 15 ліпеня 2015 года адбудзецца Трэці міжнародны велапрабег «Еўропа без межаў»

Маршрут велапрабегу:
Гродна — Коўна (Kaunas) — Панявеж (Panevėžys) — Рыга (Rīga) — Дзвінск (Daugavpils) — Браслаў — Друя.

Гадзіна Зямлі ў Гаражы-38

Разам правесці гадзіну, прысвечаную нашай Зямлі, ужо традыцыйна можна ў «Гаражы-38».

Калі?

У гэтую суботу а 20:30.

Вас чакаюць самавар, свечкі і размовы ў нашай цёплай кампаніі.

Пра астатнія мінскія мерапрыемствы можна даведацца тут.

 

 

 

 

 

Гутаркі пра велатурызм і актыўны адпачынак

Напярэдадні свайго вялікага падарожжа па Азіі актывіст «Мінскага  роварнага таварыства» Аляксей Ландрэс ладзіць тур па Беларусі з «Гутаркамі пра велатурызм і актыўны адпачынак».
Атрымаць асалоду ад цікавай размовы за кубкам гарбаты з плюшкамі можна будзе:
21 сакавіка — Гродна
28 сакавіка — Брэст
4 красавіка — Гомель
5 красавіка — Мінск

Мінскае роварнае таварыства і «Форум краязнаўцаў» у Ніжнякамску

17 сакавіка 2015 года ў горадзе Ніжнякамск (Рэспубліка Татарстан) прайшоў «Форум краязнаўцаў», на якім навукоўцы, прадстаўнікі ВНУ, органаў мясцовай улады, Рускага геаграфічнага таварыства і энтузіясты-краязнаўцы абмяркоўвалі развіццё краязнаўства ў рэгіёне.

МРТ на «Мотавелаэкспа — 2015». Праграма

Дарагія сябры! 9—11 красавіка МРТ удзельнічае ў выставе «Мотавелаэкспа — 2015». Мы рады будзем расказаць, паказаць і пазнаёміць вас з поспехамі нашай дзейнасці. З прыемнасцю адкажам на вашы пытанні і дамо самую свежую, актуальную інфармацыю пра развіццё гарадскога веларуху. Прыходзьце нас падтрымаць і пазнаёміцца!

Беларускамоўны вечар і вега-дранікі ў адным фармаце ў гэты чацвер (5 сакавіка)!

Вось дык навіны! Беларускамоўны вечар і вега-дранікі ў адным фармаце ў гэты чацвер!
Будзем гатаваць дранікі побач з вамі на цуда-печцы, піць гарбату з самавара і гутарыць у прыемнай кампаніі.
Прыходзь і будзь нам сябрам!

Дзе: бясплатная роварная майстэрня: «Гараж-38» (пр. Незалежнасці, 44Б), http://bikekitchen.by/

Калі: 5 сакавіка (чацвер) а 18:30.

Хто: Усе тыя, каму падабаецца мова, ровары і дранікі.

Кірыл
+375 29 500-21-69
walkover91@gmail.com

Мінск-2014 вачыма раварыста

Агляд зменаў у гарадскім асяроддзі Мінска, што адбываліся ў 2014 годзе і закранулі раварыстаў, ад нашага актывіста — lazy.

Гадавая справаздача пра дзейнасць МРТ у 2014 годзе

Прапануем вашай увазе справаздачу пра дзейнасць Мінскага роварнага таварыства ў 2014 годзе. Дакумент у фармаце PDF можна ўзяць тут.

У ім мы пастараліся сабраць звесткі пра ўсё, што адбывалася ў нашай арганізацыі за гэты год. Нешта з запланаванага ўдалося зрабіць, штосьці не ўдалося, дзесьці мы сутыкнуліся з нечаканымі перашкодамі, а недзе, наадварот, — знайшлі падтрымку, дзе не шукалі. Нас стала больш, і мы сталі мацнейшымі, але ёсць яшчэ куды расці і што мяняць у гэтым свеце.

Старонкі