Велакухня «Гараж-38» шукае валанцёраў!

Велакухня Гараж 38 шукае валанцёраў! Запаўняйма форму!

Таксама мы зьявіліся на «Маесэнс».

Праз гэты сайт можна лёгка дапамагчы нам грашовымі сродкамі ці прызначыць сустрэчу дзеля нашай падтрымкі.

Велакухня «Гараж-38» — гэта бясплатная грамадская майстэрня, месца правядзення мерапрыемстваў на роварную тэматыку.

У свеце існуе мноства такіх месцаў, і паўсюль яны становяцца цэнтрам роварнага жыцця, збіраюць вакол сябе самых актыўных і творчых людзей.

У «Гаражы-38», які месціцца ў цэнтры горада, вы можаце навучыцца рамантаваць і наладжваць свой ровар пад чулым кіраўніцтвам нашых валанцёраў. 

Таксама вы можаце вольна карыстаца агульным інструментам і запчасткамі, ахвяравянымі іншымі раварыствамі. 

Мы праводзім майстар-класы па рамонце і абслугоўванні ровараў, ладзім дыскусіі й прагляды фільмаў пра ровары. 

Яшчэ адна мэта праекта «Гараж-38» — стварэнне ўмоваў для творчага самавыражэння: гэта можа быць і канструяванне новых ровараў, і мастацтва дызайнерскага афармлення — што заўгодна.

Прыязджайце!