Велафрымаркет

   

У нядзелю 12 чэрвеня ад 13-й да 19-й гадзіны ў адкрытай прасторы «Верх» пройдзе бясплатны кірмаш, на якім кожны зможа знайсці сабе рэчы, а галоўнае — пабачыць сістэму ўзаемадапамогі ў дзеянні. Будзе таксама магчымасць абмеркаваць дзейнасць транснацыянальных карпарацый — дабро гэта ці зло. 

У велакухні «Гараж38» (пр. Незалежнасці, 44Б, гараж № 38 (метро «Плошча Перамогі»)) будзе арганізаваны бясплатны рамонт ровараў і майстар-клас па латанні камер. Там жа будзе дзейнічаць асобны велафрымаркет, куды можна прывезці спраўныя, але непатрэбныя вам дэталі і знайсці сёе-тое для свайго ровара.

Болей інфармацыі — на сайце Зялёнага парталу.

2016 год, 7 июня

Прокрутите вверх