МРТ збіраецца на MediaBarCamp-2016

МедыяБарКэмп — гэта ўнікальная міжнародная «не-канферэнцыя» пра новыя медыі ды медыяактывізм. МедыяБарКэмп традыцыйна праходзіць летам у Літве, у ім бяруць удзел да 150 чалавек. Першы МедыяБарКэмп адбыўся ў 2008 годзе і з таго часу ўдала праходзіць штогод.

Арганізатар МедыяБарКэмп — Swedish International Liberal Centre (SILC).

Мэта — стымуляваць развіццё медыяпраектаў у Беларусі, наладзіць узаеміны ўжо існых праектаў і займець новыя кантакты. Удзел у МедыяБарКэмпе бясплатны, але спярша неабходна зарэгістравацца.

 

 

 

Сёлета «Мінскае роварнае таварыства» таксама вырашала наведаць «не-канферэнцыю» і расказаць пра досвед развіцця роварнага руху. Прэзентацыя будзе апублікаваная на сайце.