ВелаПікнік-2015. 27 чэрвеня, аквапарк «Лебядзіны»

   

 «Мінскае роварнае таварыства» і аквапарк «Лебядзіны» ладзяць вялікі ВелаПікнік! 27 чэрвеня на  тэрыторыі ландшафтнага парку каля аквапарку «Лебядзіны» вас чакае 44 забавы.

27 чэрвеня ландшафтны парк каля  аквапарку «Лебядзіны» (фініш веладарожкі) ператворыцца ў сапраўдны рай для аматараў акытўнага адпачынку — ВелаПікнік-2015 (#vp2015).

З 12 до 22-й для ўсіх раварыстаў працуюць дзве вялікія зоны з насычанай праграмай:

«Free-open»:

«Рыцарскі велатурнір» — сапраўдны экстрым-бой для сарвігалоў.
Нескладаныя велатрасы з перашкодамі і конкурсы на веласпрытнасць.
Пляцоўка ад крамы DOMINANT: баланс-борд, тэст-драйв  лонгбардаў і скейтаў, кантэст (конкурс) ад BMX і скейт-райдараў, розыгрышы, ды-джэі.
Самы вялікі твістэр у Мінску на 80 чалавек і найвыдатнейшыя падарункі ад клуба экатурызму keto.by.
Настольныя гульні ды конкурсы з прыемнымі падарункамі ад «Арт-сядзiбы».
Пляцоўка ад «Актыўнай зоны» для аматараў актыўнага адпачынку: пабачыць і паспрабаваць усё, што можа спатрэбіцца ў падарожжы ці паходзе. А таксама смешныя конкурсы і зноўку падарункі!
Каманда «Дог-фрысбі» прадэманструе найвышэйшы пілатаж чатырохногіх спартоўцаў. І разыграюць прафесійны дыск.

Цвіком усяго велапікніку стане квэст-гульня: разгадаць нескладаныя задачы на кемлівасць, выканаць падступныя заданні ад партнёраў свята, прадэманстраваць свае навыкі язды на ровары. Цягам выканання заданняў удзельнік будзе збіраць калекцыю забаўных стыкераў. Сярод удзельнікаў, што збяруць поўную калекцыю, будзе разыграны «суперпрыз» і ганаровы тытул «веламозг».

І для тых, хто прызвычаіўся браць ад жыцця найлепшае, — праграма-максіум за смешныя 100 000:
Аctive Zone: пляжны валейбол, бадмінтон, сокс, фрысбі.
Extreme Zone: выступы веладжампераў, навучанне трукам.
Relax Zone: шэзлонгі, фатэлі-грушы, кальян.
Water Zone: зорб, катамараны, чаўны.
DJ-сэты, Cinema house: увечары будзем раскашаваць на траўцы і глядзець смешныя фільмы.

ПРАГРАМА: http://vk.cc/3T1jHu
УВАХОД: 100 тыс. рублёў. Квіток: http://www.kvitki.by/ru/event/26369
Падрабязная інфармацыя: +375 (44) 505-65-11. 

Далучайцеся да групаў імпрэзы ў вк і fb і сачыце за самымі свежымі навінамі пра ВелаПікнік.

Арганізатары «ВелаПікніку»: аквапарк «Лебядзіны» і «Мінскае роварнае таварыства».
Партнёры актыўнай праграмы: «Арт-сядзiба», «Дог-фрысбі», DOMINANT, «Актыўная зона», клуб экатурызму keto.by, школа танцаў Юліі Шостак «KVARTAL».
Інфармацыйныя партнёры: парталы veloby.net, «Паехалі!», супольнасць «ВелаBY».

2015 год, 17 июня

Прокрутите вверх