Minsk Bike Crossing "Dobry Rowar"

У 2015 годзе ў Менску будзе адчынена бескоштавая сістэма пракатаў ровараў "Добры ровар".

Добры Ровар (Байк кросiнг) - сістэма роварнага пракату, створаная на некамерцыйнай аснове, якая дазваляе арандаваць ровар на адной з роварных парковак, здзейсніць паездку і вярнуць ровар на адну з прапанаваных парковак, устаноўленых у гэтым жа горадзе. Падобныя праграмы паспяхова існуюць у многіх еўрапейскіх і паўночнаамерыканскіх гарадах.

Мэта праграмы - даць жыхарам і турыстам бясплатны, альбо вельмі танны доступ да ровара для кароткачасовых (не больш за суткі) паездак па горадзе, як альтэрнатыву матарызаваным грамадскаму транспарту і аўтамабілю, тым самым палепшыць транспартную і экалагічную абстаноўку.

Пракат адбудзецца з 1 мая па 1 кастрычніка 2015 года.

 

Выкарыстоўваючы гарадскія роварныя паркоўкі ў цэнтральнай частцы Мінска, мы размесцім як мінімум 25 ровараў на кодавых замках, даведацца код да якіх можна будзе праз бясплатны онлайн-сэрвіс ці смс.

Падрыхтоўка ўжо пачалася!

23 сьнежня праект "Добры ровар" аб'яўляе аб пачатку акцыі па зборы ровараў і роварных дэталяў для папаўнення парку безкаштоўнага грамадскага роварнага пракату.

Дапамагчы нам дасягнуць гэтых мэтаў можна:
Ахвяраваць ровар або роварныя дэталі \ аксэсуары
Прапанаваць сваю дапамогу (праграмаванне, адміністраванне, дызайн, тэх. абслугоўванне і інш.)
Ахвяраваць любую суму грошай. (У нас празрыстая сістэма - вы адразу ўбачыце на што пайшла ваша матэрыяльная дапамога)
Далучайцеся!

Арганізатары:

Экалагічна-сацыяльны праект "Добры ровар" - гэта ініцыятыва выпускнікоў Школы Экалагічнага Актывіста 2014 года, арганізаванай таварыствам "Зялёная Сетка".

Ігар Іваноў +375296924880, go.mad.guys at gmail.com
Кірыл Кудравец +375295002169, +375447373495, kirill.kudravets at bike.org.by

Далучайцеся да нашага праэкта ў сацыяльных сетках:
https://vk.com/bikecrossing
https://www.facebook.com/bikecrossingminsk