«Добры ровар»: Зладзім бяскоштавы пракат ровараў у Мінску разам

У наступным годзе ў Мінску будзе адчынена бяскоштавая сістэма пракатаў ровараў «Добры ровар».

«Добры Ровар» (байк кросiнг) — сістэма роварнага пракату, створаная на некамерцыйнай аснове, якая дазваляе арандаваць ровар на адной з роварных парковак, зрабіць паездку і вярнуць ровар на адну з прапанаваных парковак, устаноўленых у гэтым жа горадзе. Падобныя праграмы паспяхова існуюць у многіх еўрапейскіх і паўночнаамерыканскіх гарадах.

Мэта праграмы — даць жыхарам і турыстам бясплатны, альбо вельмі танны доступ да ровара для кароткачасовых (не больш за суткі) паездак па горадзе, як альтэрнатыву матарызаваным грамадскаму транспарту і аўтамабілю, тым самым палепшыць транспартную і экалагічную абстаноўку.

Пракат працавацьме з 1 мая да 1 кастрычніка 2015 года.

 

З выкарыстаннем гарадскіх роварных парковак у цэнтральнай частцы Мінска мы размясцім як мінімум 25 ровараў на кодавых замках, даведацца код да якіх можна будзе праз бясплатны онлайн-сэрвіс ці смс.

Падрыхтоўка ўжо пачалася!

23 снежня праект «Добры ровар» аб’яўляе пра пачатак акцыі па зборы ровараў і роварных дэталяў для папаўнення парку безкаштоўнага грамадскага роварнага пракату.

Дапамагчы нам дасягнуць гэтых мэтаў можна наступным чынам:

  • Ахвяраваць ровар або роварныя дэталі ці аксэсуары
  • Прапанаваць сваю дапамогу (праграмаванне, адміністраванне, дызайн, тэхнічнае абслугоўванне і іншае)
  • Ахвяраваць любую суму грошай. (У нас празрыстая сістэма — вы адразу ўбачыце, на што пайшла ваша матэрыяльная дапамога)

Далучайцеся!

Арганізатары:

Экалагічна-сацыяльны праект «Добры ровар» — гэта ініцыятыва выпускнікоў Школы экалагічнага актывіста 2014 года, арганізаванай таварыствам «Зялёная сетка».

Ігар Іваноў +375 29 692-48-80, go.mad.guys at gmail.com
Кірыл Кудравец +375 29 500-21-69, +375 44 737-34-95, kirill.kudravets at bike.org.by

Далучайцеся да нашага праекта ў сацыяльных сетках:
https://vk.com/bikecrossing
https://www.facebook.com/bikecrossingminsk